3 красавіка ўстанове адукацыі прайшла ўрачыстая лінейка па выніках 1 чвэрці.

03.04.2023

3 красавіка ўстанове адукацыі прайшла ўрачыстая лінейка па выніках 1 чвэрці.   Лінейка пачалася ярка і цікава. Па традыцыі пад песню “Школьныя таварышы” дружна пастроіліся на лінейку  вучні  1- 9 класаў. У пачатку прайшла пераклічка, вядучы  называў клас, а рабяты дружна адказвалі.

Загучаў гімн Рэспублікі Беларусь. Лепшыя вучні ўстановы адукацыі Юрчык Ірына і Міхнёнак Андрэй паднялі сцяг Рэспублікі Беларусь і сцяг горада Навагрудка.

Дырэктар установы адукацыі Гарэлік А.Г. павіншавала ўсіх прысутных з пачаткам 4 чвэрці, пажадала ўсім плённай працы і станоўчых вынікаў.

Намеснік дырэктара па вучэбна – выхаваўчай рабоце Арціменя М.В. пазнаёміла рабят з планам выхаваўчых  і адукацыйных мерапрыемстваў на апошнюю вучэбную чвэрць.

Асаблівая ўвага была нададзена правілам бяспечных паводзін  вучняў, прафілактыцы правапарушэнняў.