Экалагічная акцыя «Гадзіна Зямлі»

27.03.2023

Экалагічная акцыя «Гадзіна Зямлі»

Падведзены вынікі ўдзелу ў міжнароднай акцыі «Гадзіна Зямлі-2023»

25 сакавіка навучэнцы, настаўнікі Кашалёўскай базавай школы і іх блізкія далучыліся да Міжнароднай экалагічнай акцыі «Гадзіна Зямлі-2023».

У гэтым годзе ў акцыі прынялі ўдзел 47 сем'яў, 141 чалавек. За адну гадзіну колькасць зэканомленай энергіі склала 19,60 кВт⋅г.  Педагогі школы (18 чалавек) са сваімі блізкімі зэканомілі 1,5 кВт⋅г!

Мэтай нашага ўдзелу ў акцыі «Гадзіна Зямлі» стала не толькі зэканоміць электрычнасць, але і прыцягнуць увагу да праблемы змянення клімату, зберажэння прыродных рэсурсаў нашай планеты. Кожны неабыякавы член школьнай супольнасці такім сімвалічным дзеяннем, як адключэнне электрычнасці на адну гадзіну, здолеў аказаць дапамогу нашай планеце. Мы паспрабавалі змяніць свае штодзённыя звычкі. Зрабіць гэта аказалася зусім не цяжка. І нават прыемна. Бо гэты час мы змаглі правесці ў коле сям'і, у зносінах з сябрамі: настольныя гульні, сумесныя прагулкі на свежым паветры, вячэра пры свечках і многае іншае…