15.03.2023 г. у Кашалеўскай базавай школе прайшлі ўрачыстыя мерапрыемствы, піянерскі прысвечаныя дзяржаўнаму святу - Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

15.03.2023

15.03.2023 г. у Кашалеўскай базавай школе прайшлі ўрачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя дзяржаўнаму святу - Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.  З раніцы ў фае школы панавала святочная абстаноўка: гучалі песні аб Беларусі, дэманстраваліся відэафільмы пра дасягненні нашай краіны. Адбыўся піянерскі збор і ўрачыстая лінейка пад ганаровай назвай “Ты грамадзянінам быць абавязаны”.  Лінейка была адкрыта Дзяржаўным гімнам Рэспублікі Беларусь. На ей  гучалі словы пра нашу радзіму на рускай і беларускай мовах, як знак роўнасці і адзінства паміж усімі грамадзянамі нашай краіны. Самым хвалюючым і ўрачыстым момантам свята стала ўручэнне падарункавага выдання “Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь” юным грамадзянам нашай краіны – вучням 8 класа, якім споўнілася 14 гадоў.  Дырэктар установы Аксана Генадзьеўна Гарэлік павіншавала ўсіх прысутных з дзяржаўным святам, уручыла падарункавыя выданні і пажадала вучням быць сапраўднымі патрыётамі сваёй Радзімы, стараннымі, адказнымі, добрымі, справядлівымі, з гонарам і годнасцю звацца беларусамі.

Каманда вучняў Кашалеўскай базавай школы “Патрыеты” прыняла ўдзел у раенным інтэлектуальным конкурсе “Ганарымся табою, Беларусь!”. Важным вынікам такіх мерапрыемстваў з'яўляецца разуменне таго, наколькі неабходна Канстытуцыя для дзяржавы і як важна не толькі ведаць, але і выконваць законы, што трэба расці годнымі грамадзянамі сваёй Радзімы.