Школьная субота

11.03.2023

Выхаваўчыя мерапрыемствы шостага школьнага дня мелі тэматыку прапаганды здаровага ладу жыцця, умацавання фізічнага і маральнага здароўя навучэнцаў, а таксама фарміравання  пазітыўнага стаўлення да міру і каштоўнасных адносін да свайго здароўя.

Для вучняў 1-9 класаў прайшла спартыўна-забаўляльная  гульнявая праграма" Вясёлыя старты",  якая надала пазітыўны настрой на гэты дзень.

Вучні  сярэдняга звяна прынялі ўдзел у праглядзе і абмеркаванні кінафільма “Лёс чалавека”.

Асноўнай мэтай правядзення мерапрыемстваў была прафілактыка злоўжывання алкаголю, нікаціну і іншых псіхаактыўных рэчываў. Вучні намалявалі буклеты  на тэму “Галасую за жыццё без алкаголю, нікаціну і наркотыкаў”.

фотагалерэя