Школьная субота 25 лютага 2023 года прапанава вучняў шмат цікавых і патрэбных спраў!!!

25.02.2023

Школьная субота 25 лютага 2023 года прапанава вучняў шмат цікавых і патрэбных спраў!!!
Для вучняў школы настаўнік Пудіноўская І.М. правяла інтэрактыўную гульню «Правы, абавязкі і адказнасць непаўналетняга». Мэта гульні -абагульніць і замацаваць у вучняў веды па абароне правоў дзіцяці, развіць пазнавальны інтарэс да вывучэння нарматыўна-прававых дакументаў па абароне правоў дзіцяці праз выкарыстанне гульнявых заданняў, праігралі сітуацый рознай тэматыкі.Гульня ўключыла ў сябе 6 конкурсаў, якія праводзіліся паміж 2 камандамі навучэнцаў 1-9х класаў. У працэсе вырашэння заданняў рабяты разабралі сітуацыйныя задачы, рашалі правыя тэсты, крыжаванкі, актыўна папрацавалі на прававым сайце. Занятак прайшоў не толькі ярка, весела, але і пазнавальна.
У свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова. Роднае слова – люстэрка культуры народа, яго духоўнае аблічча. Мова – наша спадчына, якую мы атрымліваем ад бацькоў і павінны перадаць наступным пакаленням. Хто хоць раз пачуў беларускую мову, той не забудзе яе мяккасці і мілагучнасці, плаўнасці і напеўнасці, сціплай прыгажосці і самабытнасці.У межах тыдня беларускай мовы і літаратуры ў суботу прайшоў конкурс «Пішы вершы па – беларуску!», прысвечаны міжнароднаму дню роднай мовы. Удзельнікамі спаборніцтва сталі вучні 1- 9 класаў. Школьнікі спрабавалі напісаць невялікія творы, чыталі вершы вядомых беларускіх паэтаў: Я. Коласа,Я.Купалы, М. Багдановіча, П. Броўкі і іншых.Шануйце, беларусы, родную мову! Размаўляйце на ёй не толькі ў Дзень роднай мовы!
Гэтай зімой прырода падае нам сюрпрызы - зноў выпаў мяккі лютаўскі снег. Снег засыпаў усе дарожкі і шляхі да школы, да помніка загінулым воінам у гады Вялікай Айчыннай вайны. Таму ўсе дружна, зладжана, з усмешкай паўдзельнічалі ў акцыі “ Клопат”. Дружнай кампаніяй чысціць ад снегу школьны двор было весела і карысна! На пляцоўцы перад уваходам у школу, на сцяжынцы да помніка зараз чыста!
Папрацаваўшы на марозным карысным паветры, як жа і не пагуляць! Таму зімовыя забавы дзяцей зрабілі халодны зімовы дзень вясёлым і незабыўным. Рухомыя гульні, сняжкі, катанне на санках, лыжах даставілі дзецям велізарную радасць, бадзёрасць. Нават і не заўважылі, як праляцеў час і не паспелі змерзнуць.
На гэтым тыдні амаль усе мерапрыемствы былі прысвечаны Дню абаронцаў Айчыны.У суботні школьны дзень адбыўся прагляд кінафільма «Няўлоўныя мсціўцы». Мэтай прагляду кінастужкі было ўмацаванне гістарычнай памяці , адданасці, вернасці, дружбе, выхаванне пачуцця маральнага і патрыятычнага выхавання ў падрастаючага пакалення.
Час праляцеў непрыкметна. Дзеці адыходзілі дадому ў добрым настроі, атрымаўшы масу пазітыўных эмоцый.

фотагалерэя