23 лютага прайшло спартыўнае мерапрыемства да Дня абаронцы Айчыны “23 февраля – позравлять мужчин пора!” .

23.02.2023

23 лютага  прайшло спартыўнае мерапрыемства  да Дня абаронцы Айчыны   “23 февраля – позравлять мужчин пора!” . Спаборніцтвы прайшлі пад дэвізам: “Мы - адна вялікая школьная  сям'я".  Праграма была даволі насычанай. Камандам былі прапанаваны займальныя конкурсы з бегам, скачкамі, эстафеты з мячамі і абручамі, дзе кожны змог праявіць свае спартыўныя, разумовыя здольнасці і навыкі. Удзельнікі спаборнічалі ў хуткасці, спрыту, уменні працаваць у камандзе. Спартыўны запал і жаданне перамогі для сваёй каманды захапілі ўсіх удзельнікаў настолькі, што яны не заўважалі таго, што адбываецца вакол. Усе стараліся з усіх сіл прыйсці да фінішу першымі. Свята атрымалася захапляльным і пацешным, пакінула  масу станоўчых эмоцый і ўражанняў. У спартыўнай зале панавалі  смех, шум і весялосць. Спаборніцтвы сталі сапраўдным святам спорту, здароўя!!!

фотаальбом