24 лютага ва ўстанове адукацыі прайшоў адзіны Дзень бяспекі дарожнага руху.

24.02.2023

24 лютага ва ўстанове адукацыі прайшоў адзіны Дзень бяспекі дарожнага руху. Перад вучнямі выступіў інспектар ДАІ Самайловіч А.А., які напомніў аб бяспечных паводзінах на дарозе, абавясковым нашэнні флікераў, расказаў аб выпадках дзіцячага дарожна – транспартнага траўматызму і прычынах, якія да гэтага прывялі.

Ва ўсіх класных калектывах прайшлі класныя гадзіны, гутаркі, круглыя сталы па тэме “Будзь уважлівы на дарогах!”. У фае школы і ў кабінеце інфарматыкі быў арганізаваны прагляд відэаролікаў на тэму прафілактыкі ДТП.