ШАГ

23.02.2023

23.02.2023г. для вучняў 8-9 класаў прайшлі мерапрыемствы інфармацыйна-адукацыйнага праекта “Школа актыўнага грамадзяніна” па тэме “Гонар за Беларусь. Энергія для стварэння. Энергія для будучага” (забеспячэнне энергабяспекі краіны).

ШАГ 1. “Мы даведваемся”.

Класны кіраўнік 9 класа адзначыла, што 23 лютага наша краіна адзначае дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных сіл Рэспублікі Беларусі. Па традыцыі, у гэты дзень  аддаюць даніну памяці тым, хто мужна змагаўся, абараняючы радзіму, і тым, хто ў мірны час нясе  адказную службу па абароне радзімы. 

Класны кіраўнік 8 класа Лазарэвіч М.К. пазнаёміла вучняў са зместам інфармацыйных блокаў:

“ Беларусь: энергетыка настаяшчага і будучага”;

Энергазберажэнне для ўсіх і для кожнага. 

ШАГ 2. “Мы разважаем”.

З дзецьмі прайшло абмеркаванне інфармацыі, атрыманай у ШАГу 1.

У цэнтры ўвагі дыскусій па першаму пытанню былі: сучасная энергетычная сістэма, захаванне рэсурсаў, энергазберагаючыя тэхналогіі , аднаўляльныя і не аднаўляльныя крыніцы энергіі, ядзерная энергетыка, рацыянальнае выкарыстанне энергетычных рэсурсаў, паспяховае рашэнне для навакольнага асяроддзя праблемы зніжэнне выкідаў забруджвальных рэчываў у навакольнае асяроддзе.

У цэнтры ўвагі дыскусій па другому пытанню былі: дзяржаўная энергазберагаючая палітыка, энергаэфектыўнасць, актыўная жыццёвая пазіцыя, энерга і рэсурсазберажэнне ў паўсядзённым жыцці, удзел у энергазберагаючых мерапрыемствах.

ШАГ 3. “Мы дзейнічаем”.

 Пры падвядзенні вынікаў школьнікі падкрэслілі  актуальнасць тэмы сённяшняй размовы і падзяліліся сваім  вопытам удзелу ў энергазберагаючых мерапрыемствах.

У рамках даннага этапа штодзённа праводзіцца акцыя “Выходзячы, тушыце святло”, штогод прымаецца ўдзел у даследчым праекце па эканоміі і беражлівасці “Энергамарафон”.

фотагалерэя