Шосты школьны дзень 18 лютага 2023 года быў прысвечаны Дню працоўнага выхавання і прафесійнай арыентацыі.

18.02.2023

Шосты школьны дзень 18 лютага 2023 года быў прысвечаны Дню працоўнага выхавання і прафесійнай арыентацыі.

Пачаўся дзень з працоўнай цімураўскай акцыі “Клопат”. Падчас акцыі вучні аказалі дапамогу ветэрану педагагічнай працы Урбановіч М.М., а таксама пажылым адзінокім аднавяскоўцам – Федарака М.П., Бузук А.І.

Шлях да выбару прафесіі -– гэта няпросты і складаны шлях. Менавіта ад выбару будучай прафесіі залежыць будучыня кожнага – аб гэтым вялася гаворка на конкурсе, які быў прысвечаны прафесійнаму самавызначэнню навучэнцаў. Вучні працавалі над стварэннем рэклам прафесій будучага. Падчас конкурса “Фарсайт” рэкламныя агенствы рэкламавалі прафесію будучага парыкмахера, мадэльераў адзення, інжынераў міграцыі жывёл, інжынераў унутраных органаў, зусім незвычайнымі падаліся прафесіі “Назіральнік за Сусветам”, “Галактычны архітэктар”, “Хакер розуму”, “Сіці – фермер”.

 Зімой у нашай вёсцы вельмі прыгожа, у паветры ўжо “пахне” вясной, цінькаюць сінічкі. Таму вучні з задавальненнем бавілі час на вуліцы, гулялі ў беларускія народныя забаўлянкі, пабывалі ў парку. Але часу дарэмна не трацілі. Зімовыя забавы змяніліся аперацыяй «Помнік”, падчас якой  навялі парадак ля помніка жыхарам, загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны.

У рамках праекта “Глядзі і помні” дзеці праглядзелі і абмеркавалі кінафільм “Лётчык”. Вучні былі ўражаны гераізмам і самаахвярнасцю савецкіх людзей, паразважалі аб тым, ці ёсць і сягодня месца подзвігу.

Таксама падчас шостага школьнага дня дзеці прынялі ўдзел у чэленджы “Ёсць такая прафесія – Радзіму абараняць”, дзе гаварылі пра пачуццё гонару за абаронцаў Айчыны, якія стаяць на варце міру і захавання незалежнасці нашай Радзімы.

фотагалерэя