"Афганістан-боль і памяць...»

15.02.2023

"Афганістан-боль і памяць...»

15 лютага 2023 года  - Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў  і 34-й гадавіны вываду савецкіх войскаў з Афганістана. З  вучнямі  3 класа Кашалеўскай базавай школы быў праведзены ўрок памяці . Мэтай мерапрыемства  стала фарміраванне ў дзяцей пачуцця патрыятызму і глыбокай павагі да гісторыі нашай краіны, на прыкладзе выканання інтэрнацыянальнага абавязку савецкімі салдатамі і афіцэрамі. Юнае пакаленне павінна памятаць гэтую дату-15 лютага 1989 года завяршыўся вывад савецкіх войскаў з Афганістана. Вайна ў Афганістане доўжылася 9 гадоў 1 месяц і 18 дзён. Звыш 14 тысяч савецкіх воінаў загінулі на чужой зямлі... Кожны народ мае ў сваім календары памятныя даты. Гэта дні, якія павінен памятаць кожны чалавек, дні, якія змянілі гісторыю краіны. І для акцябрат  піянерскай дружыны імя Івана Пісарука-гэта Дзень памяці пра подзвіг воінаў - інтэрнацыяналістаў, якія, нягледзячы на смяротную небяспеку, імкнуліся прынесці мір і спакой на чужую зямлю, і памяць пра подзвігі юнака, земляка-Івана Пісарука. Вечная памяць загінулых на чужой зямлі. Нізкі паклон і глыбокія спачуванні сем'ям загінуўшых. Шчырае захапленне мужнасці і стойкасці воінаў-інтэрнацыяналістаў, удзячнасць за іх актыўную жыццёвую пазіцыю.

Будзем жа памятаць тых, чыё жыццё абарваліся ў " гарачых кропках», і паважаць тых, хто застаўся ў жывых!