4 лютага 2023 года – Дзень грамадзянска – патрыятычнага, духоўна –маральнага  выхавання распачаўся лыжным паходам “Зімовыя краявіды малой Радзімы".

04.02.2023

4 лютага 2023 года – Дзень грамадзянска – патрыятычнага, духоўна –маральнага  выхавання распачаўся лыжным паходам “Зімовыя краявіды малой Радзімы". Зіма ў  аграгарадку Кашалева- гэта выдатная пара. Снег пакрывае ўсё вакол, як лёгкае белае  покрыва, і стварае ўражанне свету, вычышчанага ад усяго лішняга. У вёсцы ўсё замярзае, і нават возера, якое размешчана недалека ля школы, ператвараецца ў Ледзяное палатно. На вуліцах мы  ўбачылі аднасяльчанаў - сябрукоў, якія скарысталіся добрым надвор'ем і таксама каталіся з горкі, толькі на санках і будавалі  снегавікоў.

Зімовыя забавы змяніліся аперацыяй « Чыстыя сцяжынкі” Прыбіранне  снегу стала традыцыяй.Мы з якой ахвотай і жаданнем прынялі  ўдзел працоўнай акцыі! З добрым запалам, дружна ўсе разам прыбіралі снег, расчышчалі дзіцячыя пляцоўкі і сцяжынку ля помніка ВАв, не забываючы, пры гэтым, весела жартаваць і падбадзёрваць адзін аднаго. Ды і надвор'е не падкачала. Таму праца ва ўсіх ішла, і час праляцеў  хутка. У канцы прыемна было ўбачыць вынікі сваёй працы. Бо кожны ўнёс у агульную справу часцінку свайго цяпла.

Працягам школьнай суботы – прагляд і абмеркаванне мастацкага фільма         “ Мы з будучыні”, у рамках праекта “ Глядзі і помні”. Гэта фільм аб стаўленні да Вялікай Айчыннай вайны, да подзвігу нашых дзядоў і прадзедаў, фільм для моладзі і аб сучаснай моладзі.

На мерапрыемствах шостага школьнага дня дзеці яшчэ раз успомнілі як важна беражліва ставіцца да прыроды малой Радзімы, адчулі пачуццё гонару за сваіх землякоў, адчулі сваё дачыненне да вялікай агульнай справы беларусаў – захавання незалежнасці нашай Радзімы.

фотагалерэя