28 студзеня школьная субота ў Кашалеўскай базавай школе прайшла пад  дэвізам “Дзень узаемаадносін з сям’ ёй”

28.01.2023

28 студзеня школьная субота ў Кашалеўскай базавай школе прайшла пад  дэвізам “ Дзень узаемаадносін з сям’ ёй”.Згодна плана былі праведзены наступныя мерапрыемствы: забаўляльна-пазнавальная праграма”Сямейныя пасядзелкі”, дзе ўдзельнікі падзяліліся сваімі сямейнымі традыцыямі, уражаннямі правядзення вольнага часу ў сям’і. Вучаніца 8 класа Пікта Вікторыя расказала, як дапамагае матулі даглядаць сваю хворую бабулю. З задавальненнем паудзельнічалі наведвальнікі і ў акцыі ”Чыстыя сцяжынкі” (пачысцілі ад снегу сцежку ў школьным скверы да помніка). Рабяты не толькі шчыра папрацавалі, але і атрымалі ад працы бадзёры настрой, умацавалі сваё здароўе. Закончыўся шосты школьны дзень зімовымі гульнямі на свежым паветры.

фотагалерэя