ШАГ

26.01.2023

26.01.2023г. для вучняў 8-9 класаў прайшлі мерапрыемствы інфармацыйна-адукацыйнага праекта “Школа актыўнага грамадзяніна” па тэме “Гонар за Беларусь. Навука і інавацыі  - сучаснасць і будучыня нашай эканомікі” (дасягненні ў навукова-тэхнічнай дзейнасці, інавацыйным і тэхналагічным развіцці).

ШАГ 1. “Мы даведваемся”.

 Класны кіраўнік 8 класа Лазарэвіч М.К. пазнаёміла вучняў са зместам інфармацыйных блокаў:

“Дасягненні беларускіх вучоных – важны драйвер эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь”;

“Моладзь Беларусі - магчымасці для самарэалізацыі”;

 “Нацыянальны дзіцячы тэхнапарк – інвестыцыі ў будучыню”.

У час размовы была звернута ўвага на тое, што ўзровень развіцця навукі вызначае месца краіны на палітычнай карце міру, магчымасці эканомікі і абароназдольнасці.

 

ШАГ 2. “Мы разважаем”.

З дзецьмі прайшло абмеркаванне інфармацыі, атрыманай у ШАГу 1.

Падкрэслена, што ў нашай краіне створаны ўсе ўмовы для падтрымкі таленавітай моладзі, развіцця магчымасцей для задавальнення творчых запытаў і інтарэсаў, выхавання ўсебакова развітай асобы.

У час мерапрыемства абмеркаваны інавацыйныя тэхналогіі, тэхнічны прагрэс, прыярытэтныя напрамкі развіцця інавацый у краіне, значымасць навуковых адкрыццяў для паўсядзённага жыцця, грамадзянская пазіцыя моладзі.

Асаблівая ўвага звернута на стварэнне Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарка як на рэальную дзяржаўную падтрымку адораных дзяцей.

Абмеркаванне з вучнямі асноўных пытанняў па блоках адбылося пры ўдзеле дэпутата Кашалеўскага сельскага Савета дэпутатаў Юргель Г.А.

ШАГ 3. “Мы дзейнічаем”.

 Пры падвядзенні вынікаў школьнікі падкрэслілі  актуальнасць тэмы сённяшняй размовы і падзяліліся сваім  вопытам удзелу ў даследчай

працы. У рамках праекта “Жывая гісторыя” дзеці працуюць над даследчай работай “Памятныя мясціны аг. Кашалева”, працягваюць працу над праектамі “Час выбраў нас”, “Гісторыі слаўныя імёны”.

фотагалерэя