Школьная суббота 21.01.2023г. прайшла пад назвай “Дзень працоўнага навучання і прафесійнай арыентацыі”

21.01.2023

  Школьная суббота 21.01.2023г.  прайшла пад назвай “Дзень працоўнага навучання і прафесійнай арыентацыі”

  У гэты суботні дзень для вучняў пачатковых класаў быў арганізаваны “Круглы стол “Азбука прафесій”, у ходзе якога настаўнікі гутарылі з навучэнцамі аб разнастайнасці прафесій. З вучнямі старэйшых класаў прайшла гадзіна профарыентацыі “Перад табою лесвіца – наперад!” у ходзе якой рабяты выяснілі, якія новыя прафесіі з’явіліся за апошнія гады, як важна для кожнага чалавека выбраць прафесію “па душы”. Мерапрыемствы садзейнічалі пашырэнню ведаў  пра прафесіі, важнасці працы ў любой прафесійнай дзейнасці.

 Таксама школьнікі прынялі актыўны ўдзел у аперацыі “Чыстыя сцяжынкі”.

  Нягледзячы на надвор’е, атрымалі зарад бадзёрасці і добрага настрою, прыняўшы ўдзел  у “Зімовых забавах”.

фотагалерэя