14 студзеня ва ўстанове адукацыі ў рамках школьнай суботы адбыўся Дзень здароўя і спорту.

14.01.2023

14 студзеня ва ўстанове адукацыі ў рамках школьнай суботы адбыўся Дзень здароўя і спорту.

Падчас спартыўнага свята з вучнямі 1-9 класаў прайшлі “Малыя алімпійскія гульні” , дзе вучні праходзілі іспыты па падцягванні, аджыманні, прымалі ўдзел у спаборніцтвах “Лепшы прыгун”, “Самы дужы”, “Самы меткі”.

У час круглага  стала  “Азбука здаровага чалавека” вучні разважалі над тым, што такое здароўе, якога чалавека можна лічыць  здаровым, якія шкодныя звычкі мяшаюць заставацца здаровым, якія карысныя звычкі неабходна набываць і прапагандаваць.

Актыўны ўдзел прынялі вучні ў конкурсе лістовак і плакатаў “НЕ – шкодным звычкам!”, у абмеркаванні відэафільма “Шлях у нікуды”.

Вучні 6-9 класаў прынялі ўдзел у акцыі  “Ад усёй душы. Зімняя пара добрых спраў”. Гэтая акцыя нікога з вучняў не  пакінула раўнадушным.У суботні дзень вучні аказалі дапамогу ветэранам педагагічнай працы Наваграну Я.С і Навагран Ю.Н., павіншавалі іх са старым Новым годам, уручылі сувеніры, якія зрабілі сваімі рукамі.

Завяршыўся дзень здароўя і спорту “Зімовымі забавамі”, якія дапамаглі дзецям атрымаць зарад бадзёрасці, добрага настрою. І, канешне, кожны з удзельнікаў  Дня здароўя атрымаў пэўную толіку здароўя!

 

фотагалерэя