23 снежня ва ўстанове адукацыі прайшла ўрачыстая лінейка

23.12.2022

23 снежня ва ўстанове адукацыі прайшла ўрачыстая лінейка, прысвечаная заканчэнню 2 чвэрці, на якой былі абвешчаны выніківучэбнай, спартыўнай і творчай дзейнасці навучэнцаў.  Пераможцам і ўдзельнікам конкурсаў, праектаў, даследчых работ  былі ўручаны граматы і падзякі, якія папоўняць іх партфоліо  дасягненняў. Таленавітыя, разумныя, спартыўныя, актыўныя –вось такія вучні навучаюцца ў нашай установе адукацыі. Дырэктар установы адукацыі пажадала рабятам вясёлых, карысных і бяспечных паводзін.