Школьная субота

10.12.2022

   Па-спартыўнаму насычаным і пазітыўным запомніцца вучням шосты школьны Дзень прапаганды здаровага ладу жыцця, які прайшоў у нашай школе 10 снежня 2022 года.

   На пачатку вучні сталі ўдзельнікамі інтэлектуальнай гульні “Шлях да здароўя”, у ходзе якой пашырылі свае веды пра здаровы лад жыцця і здароўе, расказалі, як яго зберагчы, каб вырасці здаровымі і жыццярадаснымі. Затым прадэманстравалі свае сілы ў спартыўнай гульні “Моцны гарэшак”.

    Рабяты таксама прынялі актыўны ўдзел ў працоўнай акцыі “Абеліск” па добраўпарадкаванні тэрыторыі помніка.

   Мерапрыемствы зарадзілі ўсіх добрым настроем, энергіяй і бадзёрасцю. Усе атрымалі масу станоўчых эмоцый на доўгі час.

фотагалерэя