Мерапрыемствы школьнай суботы 3 снежня 2022 года былі прысвечаны Дню грамадзянска – патрыятычнага і духоўна - маральнага выхавання.

03.12.2022

Мерапрыемствы школьнай суботы 3 снежня 2022 года былі прысвечаны Дню грамадзянска – патрыятычнага і духоўна - маральнага выхавання.

Вучні ўстановы адукацыі наведалі школьны музей – экспазіцыю “Генацыд беларускага народа”. Падчас экскурсіі яны даведаліся пра злачынствы фашыстаў супраць мірных жыхароў Беларусі, а таксама аб тых страшных падзеях на Навагрудчыне. У Навагрудскім раёне фашысцкія акупанты поўнасцю або часткова спалілі 16 населеных пунктаў , падчас карных акцый забілі больш за дзвесце мірных жыхароў.

У журботным спіску сярод спаленых весак і вёска Каменка Кашалеўскага сельскага савета, дзе было спалена больш за    23 двары. Падчас карнай аперацыі быў  закатаваны і па - зверску забіты партызан Іосіф Іванавіч Рахман.

Таксама вучні ўспомнілі аб подзвігу адзінаццаці каталіцкіх сясцёр-назарэцянак з Фарнага касцёла Праабражэння Гасподняга, якія пайшлі на добраахвотную смерць, аддаўшы свае жыцці ў абмен на жыццё 120 наваградчан, арыштаваных і асуджаных да расстрэлу.У сакавіку 2000 года каталіцкая царква прылічыла расстраляных сясцёр да ліку святых.

Вучні прыйшлі да высновы, што злачынствы супраць чалавечнасці не маюць тэрміна даўнасці.

Памяць аб мінулай вайне жыве ў мірных акцыях, шматлікіх патрыятычных мерапрыемствах. Вучні ўстановы  працягваюць цімураўскую працу па добраўпарадкаванні і навядзенні парадку на тэрыторыі помнікаў і брацкіх магіл мірных жыхароў і савецкіх салдат, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Так, у гэтую суботу вучні прынялі актыўны ўдзел у аперацыі “Абеліск”.

У рамках праекта “Глядзі і помні” прайшоў прагляд і абмеркаванне кінафільма “В бой идут одни старики”.

фотагалерэя