Акцябраты – добрыя рабяты!

28.11.2022

Чалавек - разумная і моцная  істота, таму можа паклапаціцца пра сябе сам.

Калі нам холадна, мы можам сагрэцца з дапамогай цёплай вопраткі або схавацца ў цёплым, утульным жыллі. Калі чалавек галодны, ён можа пракарміць сябе сам, прыгатаваць сабе смачную ежу. А калі чалавек добры, то ён падзяліцца гэтай ежай з тымі, хто ў гэтым больш за ўсё мае патрэбу, з тымі, каму вельмі нялёгка здабываць сабе пражытак зімою.  Вядома-гэта птушкі!!!

Не ўсе птушкі нашай малой Радзімы ляцяць на поўдзень.Многія застаюцца ў родных краях: вераб'і, сініцы, сарокі і іншыя. Гэтым птушкам вельмі цяжка перажыць зіму, таму мы,людзі, павінны ім гэтым дапамагчы.

Акцябраты Кашалеўскай базавай школы распачалі аперацыю “ Кармушка”: падрыхтавалі корм. падрамантавалі за восень кармушкі і адкрылі “ птушыныя сталоўкі” у школьным садзе.

Кожны з нас можа зрабіць простую кармушку, павесіць на дрэўца, якое расце ў садзе, а ў кармушку насыпаць трошкі зярнятак, ягадак.І, вы нават не ўяўляеце, як будуць рады нашы бедныя птушачкі такому пачастунку.

Таму не палянуецеся, зрабіце хоць адну кармушку, а  птушачкі абавязкова вясной аддзякуюць сваім вясёлым спевам, свістам і ціўканнем.