Школьная субота

26.11.2022

26 лістапада – Дзень узаемаадносін з сям’ёй

Шосты дзень 25 лістапада распачаўся   спартландыяй  “ Тата, мама, я – здаровая сям’я!”, дэвіз якой   "Жыві пазітыўна, Актыўна, Спартыўна!». У спартыўных мерапрыемствах прынялі ўдзел вучні з 2-9  класаў.

Працяг спаборніцтва, толькі на свежым паветры,на катку аб’яднаў і дзяцей і дарослых.  Зімовыя забавы-незвычайная радасць і карысць для здароўя.

З надыходам зімы ў душы ўзнікаюць асаблівыя пачуцці і жаданне правесці гэты час года весела і радасна. Зіма заўсёды вельмі радуе марозікам і іскрыстым снегам. Немагчыма  было ўсядзець!  .

У інтэрвале паміж  гульнямі  прайшла акцыя “ Стоп!”, у рамках тыдня  прафілактыкі СНІД/ВІЧ,  дзе абмяркоўваліся пытанні захавання здароўя як фізічнага, так і псіхічнага, прычыны залежнасцяў: наркаманіі, таксікаманіі, курэння.Са старэйшымі вучнямі  канферэнцыя “ СНІД – глабальная праблема чалавецтва”

фотагалерэя