ШАГ 24.11.22

24.11.2022

24.11.2022г. для вучняў 8-9 класаў прайшлі мерапрыемствы інфармацыйна - адукацыйнага праекта “Школа актыўнага грамадзяніна” па тэме “Гонар за Беларусь. Наша прамысловасць – надзейны фундамент незалежнасці» (развіццё машынабудавання, хімічнай і нафтаперапрацоўчай прамысловасці, вытворчасць калійных угнаенняў)

ШАГ 1. “Мы даведваемся”

Класны кіраўнік 8 кл. Лазарэвіч М.К.  пазнаёміла вучняў са зместам інфармацыйных блокаў:

      “Машынабудаванне – аснова і рухаючая сіла эканомікі нашай краіны”,  “Беларусь-краіна вялікай хіміі”, “Горнаабагашчальны камбінат ААА ”Беларуськалій” – нацыянальны здабытак Рэспублікі Беларусь”.

        Падчас размовы ўвага была звернута на дасягненні нашай краіны ў прамысловасці.

ШАГ 2. “Мы разважаем”

        З дзецьмі прайшло абмеркаванне інфармацыі, атрыманай у ШАГу 1. Падкрэслена, што дасягненні ў розных галінах народнай гаспадаркі даюць беларусам магчымасць ганарыцца сваёй краінай.

    Вучні назвалі прадпрыемствы Навагрудчыны, указалі прадукцыю, якую яны выпускаюць. У першую чаргу гэта  ААТ “Навагрудскі завод газавай апаратуры” ,  ААТ “Завод металавырабаў” , ААТ “Навагрудскі масладзельны камбінат”, ААТ “БелКредо”. На гэтых прадпрыемствах адбылася мадэрнізацыя, укаранены навейшыя тэхналогіі. Прадукцыю гэтых заводаў ведаюць не толькі ў нашай краіне, але і за мяжой.

Абмеркаванне з вучнямі асноўных пытанняў па блоках адбылося пры ўдзеле    старшыні Савета ветэранаў  Кашалеўскага сельскага выканаўчага камітэта Бандзюкевіч Н.Я.

ШАГ 3. “Мы дзейнічаем”

     Пры падвядзенні вынікаў школьнікі падкрэслілі актуальнасць тэмы сённяшняй размовы.

       Асаблівую  цікавасць яны праявілі да прамысловага турызму і выказалі жаданне на зімовых канікулах прыняць удзел у экскурсіі на Навагрудскі хлебазавод.

фотагалерэя