Дзень профарыентацыі ў Кашалеўскай базавай школе

19.11.2022

Напярэданні святкавання ў нашай краіне прафесійнага свята Дня  работніка сельскай гаспадаркі і перапрацоўваючай прамысловасці 19 лістапада, ў шосты школьны дзень, дзень працоўнага выхавання і профарыентацыі, вучні Кашалеўскай базавай школы наведалі Кашалеўскі СДК, дзе ў гэты дзень адбылося ўрачыстае віншаванне работнікаў гаспадаркі  ААТ “Кашалева –Агра”.  Вучні атрымалі ўрок павагі да сваіх аднавяскоўцаў, да іх добрасумленнай працы. Адпачылі, танцуючы пад песні выканаўцаў Гродзенскай абласной філармоніі, пазабаўляліся з клоўнам, узялі аўтограф у саксафаніста. Свята аказала вялікае ўраджанне на рабят.

https://youtu.be/mQvoRGHV8fw