Школьная субота

12.11.2022

Дзень здароўя і спорту прайшоў у суботу ў нашай школе. Надвор’е не дазволіла правесці мерапрыемствы на стадыёне. Але гэта не засмуціла нашу дзетвару. Хлопчыкі і дзяўчынкі ўдзельнічалі ў спаборніцтвах па піянерболу, баскетболу, у турніры па тэнісу.

З энтузіязмам дзеці ўключыліся ў конкурс малюнкаў у рамках рэспубліканскай інфармацыйна -адукацыйнай акцыі “Беларусь-энергаэфектыўная краіна”.

Зарад бадзёрасці, аптымізму і добрага настрою рабяты атрымалі на ўсе выхадныя.

фотагалерэя