Урачыстая лінейка “І зноў за парты!”

08.11.2022

У нашай школе 2 чвэрць  пачалася ярка і цікава. Пад песню Прывітанне, школа! дружна пастроіліся на лінейку  вучні  1-9 класаў. У пачатку прайшла пераклічка, вядучы  называў клас, а рабяты дружна адказвалі.

Лепшыя вучні ўстановы адукацыі Юрчык Ірына і Астроўскі Цімур пад урачыстае гучанне Гімна Рэспублікі Беларусь паднялі Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь і сцяг горада Навагрудка.

Дырэктар установы адукацыі Гарэлік А.Г. павіншавала ўсіх прысутных з пачаткам 2-й вучэбнай чвэрці, пажадала поспехаў у вучобе, энергіі, невычэрпнага аптымізму, новых дасягненняў, і каб бягучая чвэрць стала яшчэ больш   паспяховай, чым папярэдняя.

Намеснік дырэктара па вучэбна – выхаваўчай рабоце Арціменя М.В. пазнаёміла рабят з планам найбольш цікавых выхаваўчых мерапрыемстваў чвэрці, засяродзіла ўвагу вучняў на мерапрыемствах патрыятычнай накіраванасці. Абвясціла аб правядзенні ў перыяд з 8 па 11 лістапада 2022г. рэспубліканскай інфармацыйна – адукацыйнай акцыі “Беларусь – энергаэфектыўная краіна”. Асаблівая ўвага была нададзена правілам бяспечных паводзін  вучняў у школе, на шляху ў школу і домоў.