Урачыстая лінейка па выніках 1 чвэрці

28.10.2022

28 кастрычніка ва ўстанове адукацыі прайшла ўрачыстая лінейка па выніках 1 чвэрці.   Лінейка пачалася ярка і цікава. Пад песню “Школьныя таварышы” дружна пастроіліся на лінейку  вучні  1- 9 класаў. У пачатку прайшла пераклічка, вядучы  называў клас, а рабяты дружна адказвалі.

Загучаў гімн Рэспублікі Беларусь. Лепшыя вучні ўстановы адукацыі Юрчык Ірына і Астроўскі Цімур паднялі сцяг Рэспублікі Беларусь і сцяг горада Навагрудка.

Дырэктар установы адукацыі Гарэлік А.Г. павіншавала ўсіх прысутных з пачаткам доўгачаканых канікул, пажадала плённа адпачыць,  умацаваць здароўе, наведваць выхаваўчыя мерапрыемствы ў школе.

Намеснік дырэктара па вучэбна – выхаваўчай рабоце Арціменя М.В. пазнаёміла рабят з планам найбольш цікавых выхаваўчых  і спартыўных мерапрыемстваў на канікулах.

Асаблівая ўвага была нададзена правілам бяспечных паводзін  вучняў падчас канікул.

За дасягненні ў вучобе, спорце, грамадскай дзейнасці лепшыя вучні ўстановы адукацыі атрымалі ганаровыя граматы.