ШАГ 27.10.22

27.10.2022

27.10.2022г. для вучняў 8-9 класаў прайшлі мерапрыемствы інфармацыйна - адукацыйнага праекта “Школа актыўнага грамадзяніна” па тэме “Гонар за Беларусь. Дзяржаўная сістэма прававой інфармацыі”.

ШАГ 1. “Мы даведваемся”

Класны кіраўнік 9 кл. Санько М.А. пазнаёміла вучняў са зместам інфармацыйных блокаў:

“Дзяржаўная сістэма прававой інфармацыі”, “Па старонках Дзіцячага прававога сайта mir/pravo/by.”

Падчас размовы ўвага была звернута на тое, што Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь грамадзянам гарантавана права на атрыманне и распаўсюджанне поўнай, даставернай и своечасовай прававой інфармацыі.

Класны кіраўнік засяродзіла ўвагу на значэнне Дзіцячага прававога сайта, распрацаванага па ініцыятыве Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

ШАГ 2. “Мы разважаем”

У фокусе разважання былі прававая культура, актыўная грамадзянская пазіцыя, магчымасці Дзіцячага прававога сайта.

З навучэнцамі былі абмеркаваны пытанні:

  • На якім сайце дзеці і падлеткі, бацькі і настаўнікі могуць атрымаць прававую інфармацыю?
  • Калі і з якой мэтай створаны Дзіцячы прававы сайт?
  • Ці патрэбен прававы сайт дзецям?

Абмеркаванне з вучнямі асноўных пытанняў па блоках адбылося пры ўдзеле   дэпутата Кашалеўскага сельскага выканаўчага камітэта Магнушэўскай С.А.

ШАГ 3. “Мы дзейнічаем”

У ходзе рэалізацыі ШАГа 3 навучэнцы выказаліся аб актуальнасці тэмы, аб асабістым вопыце звароту да інфармацыі Дзіцячага прававога сайта, вырашылі падпісацца на аккаўнты mir.pravo.by  у Instaqram і TikTok.

фотагалерэя