Школьная субота, 8 кастрычніка, прайшла пад дэвізам “Мы – за здаровы лад жыцця!”

08.10.2022

Школьная субота, 8 кастрычніка, прайшла пад дэвізам “Мы – за здаровы лад жыцця!”.

Вучні прынялі актыўны ўдзел у конкурсе малюнкаў і лістовак, прысвечаным прафілактыцы шкодных звычак, прапагандзе здаровага ладу жыцця.

Члены антынаркатычнага атрада “Знак” правялі дзень інтэрактыва “Стоп – наркотыкі”: імі праведзены урок “Не дай сябе падмануць”. Падчас мерапрыемства вучні пазнаёміліся з небяспекай, якую “хаваюць” у сабе наркотыкі, абмяркоўвалі і аналізавалі наступствы ўжывання наркотыкаў, разыгрывалі сітуацыі, шукаючы  правільны выбар, чыталі вершы аб здаровым ладзе жыцця.

З мэтай узмацнення антынаркатычнай прапаганды сярод вучняў, бацькоў, грамадскасці па пытанню фарміравання ў вучняў стойкага непрыняцця ўжывання і распаўсюджання наркотыкаў члены антынаркатычнага атрада распаўсюдзілі лістоўкі “Наркотыкі і закон”.

Школьны суботні дзень аб’яднаў вучняў у імкненні прапагандаваць здаровы лад жыцця, цаніць і любіць жыццё.

фотагалерэя