17 верасня школьная субота прапанавала вучням Кашалеўскай базавай школы шэраг цікавых, займальных мерапрыемстваў.

17.09.2022

17 верасня школьная субота прапанавала вучням Кашалеўскай базавай школы шэраг цікавых, займальных мерапрыемстваў.

Дзень пачаўся з актыўнага ўдзелу ў экалагічнай акцыі «Крок за смеццем». Удзельнікі з задавальненнем наводзілі парадак на школьным двары.

 Не менш цікавай была і дыялогавая пляцоўка «У адзінстве наша сіла» (да Дня народнага адзінства). Вучні актыўна адказвалі на пытанні віктарыны, з задавальненнем стваралі мастацкую галерэю. Малюнкі былі прысвечаны Дню народнага адзінства. Удзельнікі патрыятычнага клуба правялі экскурсію ў школным этнаграфічным кутку.

Заключным мерапрыествам дня была спартландыя, дзе ўдзельнікі паказалі свой спрыт, фізічную падрыхтоўку, тым самым атрымалі пазітытыўны настрой і самыя добрыя ўражанні.