Дзень прапаганды ЗЛЖ

12.09.2022

У шосты школьны дзень для навучэнцаў быў арганізаваны шэраг мерапрыемстваў.  Прайшоў Дзень здароўя “Прывітанне, спорт!”.  У рамках Дня здароўя  І Тыдня здароўя і спорту па спартыўнаму зладжана і весела прайшла спартландыя, прысвечаная Дню стварэння БРСМ.  У актавай зале адбылася інтэлектуальная гульня “ Мы за ЗЛЖ”, мэтай якой было фарміраванне  матывацыі  школьнікаў да здаровага ладу жыцця. Пасля мерапрыемстваў былі падведзены вынікі Тыдня здароўя і спорту, лепшыя спарцмены школы і самыя актыўныя ўдзельнікі ўзнагароджаны граматамі.

Фатаальбомы