Любы двор - гэта маленькая планета,  дзе могуць адбывацца дзіўныя рэчы.  Гэта свет, які захоўвае мары, таямніцы і ўспаміны.

20.07.2022

Любы двор - гэта маленькая планета,  дзе могуць адбывацца дзіўныя рэчы.  Гэта свет, які захоўвае мары, таямніцы і ўспаміны. З любові да свайго двара пачынаецца вялікая любоў да Радзімы. Каб зрабіць любую тэрыторыю прыгожай сваімі сіламі, трэба толькі вельмі гэтага захацець, трохі папрацаваць і ўсё атрымаецца. На працягу ўсяго часу існавання школы нашы навучэнцы выходзяць на акцыі па ўборцы прышкольнага ўчастка і тэрыторыі вакол яе. І лета не выключэнне. Мы вельмі ганарымся, што жывем у такім утульным і зялёным пасёлку і робім усё для таго, каб падтрымліваць у ім чысціню і парадак.