Акцыя "Ачысцім свет ад пластыка"

12.07.2022

У цяперашні час больш 30% усіх адходаў складаюць пластыкавыя адходы, і ў асноўным гэта бутэлькі. Так як раскладанне пластыка адбываецца вельмі павольна, то назапашванне яго на звалках стварае сур'ёзныя экалагічныя праблемы. Навучэнцы Кашалёўскага дзіцячага сада-базавай школы далучыліся да акцыі "Ачысцім свет ад пластыка", сабралі пластыкавыя бутэлькі на прыдарожнай тэрыторыі. Захоўваючы прыроду ў чысціні, мы захоўваем яе для будучых пакаленняў.