Планы работы метадычных аб'яднанняў

План работы вучэбна - метадычнага аб’яднання педагогаў, якія выконваюць абавязкі класных кіраўнікоў, на 2023/2024 навучальны год - Падрабязна

План МА 2023/2024 н.год  - Падрабязна

План работы метадычнага аб’яднання настаўнікаў пачатковых класаў і выхавальнікаў рознаўзроставай групы  - Падрабязна

План работы вучэбна - метадычнага аб’яднання педагогаў,якія выконваюць абавязкі класных кіраўнікоў, на 2023/2024 н.г.

Метадычная тэма:

Фарміраванне прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў, якія выконваюць абавязкі класных кіраўнікоў у рабоце з вучнямі, бацькамі, класным калектывам

Мэта: Павышэнне якасці і эфектыўнасці сістэмы выхавання, удасканаленне форм і метадаў выхавання ва ўстанове адукацыі пры дапамозе павышэння кампетэнтнасці і прафесійнага майстэрства педагогаў, якія выконваюць абавязкі класных кіраўнікоў.

Задачы:

1. Стварыць умовы для бесперапыннага павышэння прафесійнай кампетэнцыі педагогаў, якія выконваюць абавязкі класных кіраўнікоў.

2. Стымуляваць ініцыятыву і творчасць класных кіраўнікоў, актывізаваць іх дзейнасць у даследчай працы па выхаванні дзяцей.

3. Вывучаць і аналізаваць стан выхаваўчай работы ў класах, выяўляць і папярэджваць недахопы ў рабоце класных кіраўнікоў.

4. Садзейнічаць укараненню дасягненняў класных кіраўнікоў у працу педагагічнага калектыву.

Меркаваны вынік:

Павышэнне метадычнай культуры класных кіраўнікоў і, як вынік, павышэнне ўзроўню выхаванасці вучняў

свернуть