Арганізацыя прыёму ў першы клас дзяржаўнай установы адукацыі
“Кашалеўская базавая школа”
Прыём дакументаў у першы клас ДУА "Кашалеўская базавая школа" ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі;
Палажэння аб установе агульнай сярэдняй адукацыі.
Да ведама бацькоў у першы клас залічваюцца:
- дзеці, якім на 1 верасня бягучага года споўнілася 6 і больш гадоў;
- па жаданні аднаго з законных прадстаўнікоў дзіцяці дапускаецца прыём у 1 клас дзіцяці, якому 6 гадоў споўніцца ў перыяд з 01.09 па 30.09.2023.
Прыём дакументаў у 1 клас праводзіцца з 12 чэрвеня 2023 г. па 15 жніўня 2023 г., на вольныя месцы да 28 жніўня 2023 г.
Прыём дакументаў у 1 клас праводзіцца
з 12 чэрвеня 2023 г. па 15 жніўня 2023 г.
ДЛЯ ДЗЯЦЕЙ, ЯКІЯ ПАСТАЯННА ПРАЖЫВАЮЦЬ (ЗАРЭГІСТРАВАНЫХ) У МІКРАРАЁНЕ
Прыём дакументаў у першы клас ад законных прадстаўнікоў дзяцей, якія пастаянна пражываюць (зарэгістраваныя) на тэрыторыі мікрараёна, замацаванага рашэннем Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта ад 15.02.2018 № 111 за ДУА “Кашалеўская базавая школа” праводзіцца
Панядзелак, серада, пятніца-8.00-13.00
Аўторак, чацвер-15.00-20.00
Першая і трэцяя субота-8.00-13.00
Пералік дакументаў,
неабходных для прадастаўлення ў прыёмную камісію
(для зарэгістраваных на тэрыторыі мікрараёна):
заява на імя дырэктара аднаго з законных прадстаўнікоў дзіцяці (запаўняецца пры падачы дакументаў);
пасведчанне аб нараджэнні;
пашпарт аднаго з бацькоў;
медыцынская даведка з заключэннем медыцынскай камісіі аб функцыянальнай сталасці дзіцяці;
заключэнне Цкрнір аб праграме навучання (пры яго наяўнасці).
ДЛЯ ТЫХ, ХТО ПАСТАЯННА НЕ ПРАЖЫВАЕ
(НЕ ЗАРЭГІСТРАВАНЫ) У МІКРАРАЁНЕ І ПРЭТЭНДУЕ НА СВАБОДНЫЯ МЕСЦЫ
Дзеці, якія пастаянна не пражываюць (не зарэгістраваны) на тэрыторыі мікрараёна, замацаванага за ДУА “Кашалеўская базавая школа”, могуць прэтэндаваць на свабодныя месцы пры ўмове іх наяўнасці.
У такім выпадку законныя прадстаўнікі павінны падаць заяву
з 12 чэрвеня па 15 жніўня ў рамках асабістага прыёму дырэктара
аўторак, чацвер 8.00 да 13.00 (1 паверх, кабінет дырэктара)
Разгляд заяў і прыём дакументаў ад законных прадстаўнікоў, дзеці якіх прэтэндуюць на вольныя месцы, арганізоўваецца ў перыяд з 16 па 28 жніўня ў парадку чарговасці падачы заяў.
Пералік дакументаў:
пасведчанне аб нараджэнні;
медыцынская даведка з заключэннем медыцынскай камісіі аб функцыянальнай сталасці дзіцяці;
заключэнне Цкрнір аб праграме навучання (пры яго наяўнасці)
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць:
па тэлефонах: +375 1597 42529, +375 1597 42520
на сайце:https://koschelevo.yonovogrudok.by