Рэкамендацыі бацькам будучых першакласнікаў

ФОРМА АДЗЕННЯ

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь звяртае ўвагу на тое, што пры арганізацыі адукацыйнага працэсу ў 2022/2023 навучальным годзе ва ўсіх тыпах устаноў агульнай сярэдняй адукацыі навучэнцам I-XI класаў неабходна прытрымлівацца дзелавога стылю адзення.

Узоры адзення дзелавога стылю кожны год зацвярджаюцца Каардынацыйным саветам па ўвядзенні адзення дзелавога стылю, рэкамендаванай для вучняў агульнаадукацыйных устаноў, арганізацыі яе вытворчасці і рэалізацыі.

Узоры мадэляў адзення дзелавога стылю прадстаўлены на сайтах канцэрна "Беллегпрам" (http://www.bellegprom.by)

Дзелавы стыль адзення-гэта строгі вытрыманы стыль адзення, прызначаны для наведвання навучэнцамі навучальных заняткаў у агульнаадукацыйных установах. Абутак таксама павінен адпавядаць дзелавому стылю адзення.

Камплект адзення дзелавога стылю павінен быць шматфункцыянальным, гігіенічным, зручным і адпавядаць сучасным напрамкам моды.

Для хлопчыкаў (юнакоў) у камплект уваходзяць пінжак, камізэлька, штаны, кашуля з кароткімі і доўгімі рукавамі, гальштук.

Для дзяўчынак (дзяўчат) — пінжак, камізэлька, спадніца, штаны, блузка з кароткімі і доўгімі рукавамі, сарафан.

У зімовы час у камплекты могуць уваходзіць трыкатажны швэдар ці камізэлька.

Нашэнне адзення дзелавога стылю навучэнцамі агульнаадукацыйных устаноў-норма, якая вызначаецца статутам і правіламі ўнутранага працоўнага распарадку агульнаадукацыйнай установы.

 

Узоры мадэляў школьнага адзення можна прагледзець на сайтах:

Школьная коллекция 2022/2023, представленная концерном "Беллегпром"

свернуть