Метадычныя аб'яднанні 2022/2023 навучальны год - Падрабязна
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Упраўленне адукацыі Навагрудскага райвыканкама
Дзяржаўная ўстанова адукацыі
"Кашалеўская базавая школа"
Метадычныя аб'яднанні 2022/2023 навучальны год - Падрабязна
1. вывучэнне нарматыўнай і метадычнай дакументацыі па пытаннях адукацыі;
2. аналіз аўтарскіх праграм;
3. правядзенне аналізу стану выкладання прадмета ці групы прадметаў адной адукацыйнай вобласці;
4. арганізацыя ўзаеманаведвання вучэбныхз аняткаў;
5. абагульненне і распаўсюджванне эфектыўнага вопыту педагогаў, якія працуюць у метадычным аб’яднанні;
6. метадычнае суправаджэнне вучняў пры вывучэнні найбольш цяжкіх тэм, пытанняў, якія патрабуюць ўзаемадзеяння настаўнікаў па розных прадметах;
7. арганізацыя работы па назапашванні дыдактычнага матэрыялу па прадмеце;
8. азнаямленне з метадычнымі распрацоўкамі розных аўтараў па прадмеце або групе прадметаў адной адукацыйнай вобласці;
9. правядзенне творчых справаздач па прафесійнай самаадукацыі настаўнікаў, працы ў рамках павышэння кваліфікацыі, заслухоўванне справаздач аб творчых камандзіроўках;
10. арганізацыя і правядзенне прадметных тыдняў ( дэкадаў ) ва ўстанове адукацыі;
11. праца па рэалізацыі творчага патэнцыялу настаўнікаў.
Тэма: Удасканаленне сістэмы прафесійна-асобаснага росту педагогаў для забеспячэння эфектыўнасці адукацыйнага працэсу.
Мэта:
Стварэнне неабходных умоў для забеспячэння якасці адукацыі і ўдасканалення адукацыйнай асяроддзя, якое спрыяе развіццю асобасна-адукацыйных кампетэнцый вучняў і асобасна-прафесійных кампетэнцый педагогаў.
Задачы:
1. Удасканаленне якасці адукацыйнага працэсу праз:
· ажыццяўленне кампетэнтнаснага падыходу ў навучанні і выхаванні;
· прымяненне сучасных тэхналогій у адукацыйным працэсе і пазаўрочнай дзейнасці;
· стварэнне ўмоў для здароўезберагаючага адукацыйнага працэсу;
· удасканаленне сістэмы працы з высокаматывіраванымі і адоранымі вучнямі.
2. Фарміраванне грамадзянскасці, патрыятызму і нацыянальнай самасвядомасці удзельнікаў адукацыйнага працэсу на аснове дзяржаўнай ідэалогіі, гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь, шляхам стварэння адпаведных умоў, накіраваных на сацыялізацыю асобы школьніка, самавызначэнне ў дачыненні да будучай прафесіі праз сумесную дзейнасць школы, сям'і, соцыўма.
3. Удасканаленне ўзроўню прафесійнай кампетэнцыі педагогаў, праз асобаснае развіццё, павышэнне кваліфікацыі, авалоданне сучаснымі адукацыйнымі тэхналогіямі.
4. Удасканальванне работы сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы па правядзенні дыягностык і сістэмнага аналіза цяжкасцей і праблем, з улікам якога будзе выбудоўвацца выхаваўчая і ідэалагічная работа ва ўстанове адукацыі.
5. Умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай і вучэбна-метадычнай базы ўстановы, праз пашырэнне сферы пазабюджэтнага фінансавання і павелічэння пераліку платных паслуг.
6. Падтрымаць ініцыятыву педагогаў, якія імкнуцца павышаць якасць навучання і выхавання вучняў, выкарыстоўваючы метады і прыёмы арганізацыі ВВП, які адпавядае патрабаванням сучаснай псіхолага-педагагічнай навукі, патрабаванням грамадства і дзяржавы.