Аздараўленчы лагер “Юныя патрыёты”

Фотасправаздача

Сёння ў лагеры прайшоў Дзень беларускай культуры, у рамках якога рабяты разам з выхавальнікамі наведалі сельскі дом культуры, дзе даведаліся шмат цікавага з гісторыі саломапляцення, ткацтва, ганчарнай справы. Дзяўчынкі і хлопчыкі на свае вочы ўбачылі, як з разнастайных даступных матэрыялаў можна ствараць сапраўдныя шэдэўры: упрыгожванні, абярэгі, вышыванкі, прадметы побыту. Родзька Ганна Васільеўна паказала рабятам майстар-клас па рабоце з саломкай. Дзеці праявілі вялікую цікавасць да ўсяго, што ўбачылі і пра што ім расказалі, задавалі шмат пытанняў.

Але больш за ўсё, у гэты дзень, выхаванцы чакалі прыезду супрацоўнікаў МНС, якія з задавальненнем расказвалі аб тым, што такое пажарна-тэхнічнае ўзбраенне і колькі хвілін патрабуецца для таго, каб надзець спецыяльны касцюм, заскочыць у машыну і выехаць па выкліку, бо там у бяду трапілі людзі. Хлапчукі і дзяўчынкі розных узростаў з цікавасцю слухалі супрацоўнікаў, навыперадкі задавалі свае пытанні. Але вялікую радасць у гэты спякотны чэрвеньскі дзень рабяты адчулі, абліваючыся вадой са шланга пажарнай машыны! Акрамя карысных ведаў, атрыманых у гульнявой форме, дзеці атрымалі яркія ўражанні.

22 чэрвеня - сумная дата ў нашай краіне. У гэты дзень пачалася самая страшная ў гісторыі чалавецтва вайна. Гэты дзень нагадвае нам пра ўсіх загінуўшых у баях, закатаваных у фашысцкай няволі, якія памерлі ў тыле ад голаду і нягод. Мы смуткуем па ўсіх, хто коштам свайго жыцця выканаў святы абавязак, абараняючы ў тыя суровыя гады нашу Айчыну.

У нашым лагеры гэты дзень прайшоў пад назвай "Дзень памяці і смутку". У гэты дзень рабятам яшчэ раз нагадалі аб падзеях той страшнай вайны. Выхаванцы прынялі ўдзел у мітынгу, прысвечаным памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны. Да пачатку мітынгу каля помніка загінуўшым воінам-землякам была арганізавана акцыя "Вахта памяці". Таксама ў гэты дзень прайшоў Адзіны ўрок памяці, з праглядам і абмеркаваннем дакументальнага фільма «Без тэрміна даўнасці. Трасцянец». У 12.00  усе работнікі і выхаванцы аздараўленчага лагера далучыліся да агульнарэспубліканскай хвіліны маўчання. У знак падзякі і ўдзячнасці нашым гераічным бацькам, дзядам і прадзедам - удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны і працаўнікам тылу, выхаванцы намалявалі і зрабілі белых галубоў і жураўлёў.

21 чэрвеня лагерны дзень для выхаванцаў пачаўся традыцыйна з хвілінкі здароўя, якая прайшла ў займальнай форме. Выхавальнікі пазнаёмілі рабят з лекавымі раслінамі, з правіламі іх збору і спосабам ўжывання. Засяродзілі ўвагу на тым, што лекавыя расліны можна збіраць толькі з дарослымі. Не менш цікава прайшла віктарына па правілах пажарнай бяспекі. Выхаванцы адгадвалі загадкі, арказвалі на пытанні, знаходзілі рашэнне складаных сітуацый. Негледзячы на гарачае надвор’е, рабяты адправіліся на экскурсію па сацыльных аб’ектах і прадпрыемствах аг. Кашалева “Прафесіі маіх бацькоў”. Дзеці наведалі малочна-таварную ферму, сельскі дом культуры,мясцовы магазін і фельчарска-акушэрскі пункт. Рабяты ў чарговы раз пераканаліся ў тым, што ўсе прафесіі важныя і патрэбныя. На прыканцы дня прайшлі спартыўныя спаборніцтвы “Рух - жыццё”, дзе рабяты ў спартыўных эстафетах паказалі свой спрыт і хуткасць. Пераможцы былі ўзнагароджаны прызамі.

Вельмі цікава і насычана прайшоў чарговы дзень для выхаванцаў аздараўленчага лагера "Юныя патрыёты".

Рабяты адправіліся на экскурсію па маршруце аг. Кашалёва - ДЛДУ "Навагрудскі лясгас" - г.Баранавічы - в. Свіцязь – аг. Кашалёва.

 Наведаўшы ДЛДУ “Навагрудскі лясгас”, дзеці даведаліся шмат цікавага пра лясную гаспадарку, пра тое, як шмат трэба ўкласці працы і часу, каб вырасла дарослае дрэва, а таксама аб безадходнай перапрацоўцы драўнянай сыравіны. Выхаванцы з цікавасцю агледзелі мінідэндрапарк на тэрыторыі Навагрудскага лясніцтва, зазірнулі і ў цяпліцы. Лесавод Вераніка Рабая расказала і паказала, як вырошчваецца дэкаратыўна-пасадачны матэрыял не толькі для патрэб лясгаса, але і на продаж для жыхароў горада і раёна. Калі меркаваць па ўражаннях выхаванцаў, экскурсія ім прыйшлася даспадобы. Цяпер яны дакладна ўсвядомілі, якая важная і складаная праца ў лесаводаў.

Даведацца пра гісторыю горада і наведаць музей паравозаў – з такой мэтай адправіліся рабяты на экскурсію ў Баранавічы. У музеі чыгункі пад адкрытым небам дзеці ўбачылі некалькі дзясяткаў лакаматываў, пасажырскіх і грузавых вагонаў, паравозаў і іншай чыгуначнай тэхнікі. Экспазіцыю называюць візітнай карткай горада. У музеі шмат інтэрактыўных элементаў. Тэхніку можна не проста паглядзець, але і пабываць усярэдзіне яе, адчуць сябе машыністам, стоячы ў правага крыла лакаматыва. Рабятам вельмі спадабалася катацца на ручной дрызіне.

Вяртаючыся з горада Баранавічы, мы, вядома, наведалі возера Свіцязь. Надвор'е не падвяло. Рабяты пакупаліся, пазагаралі і выдатна правялі час.

З мэтай фарміравання ў вучняў уяўленняў аб Саюзнай дзяржаве Беларусі і Расіі, усведамлення вучнямі каштоўнасці дружбы паміж нашымі народамі  19 чэрвеня  ў аздараўленчым лагеры дзень прайшоў пад назвай “Мы і нашы суседзі”. Прагледзеўшы фільм “Саюз непарушны. Беларусь і Расія”. выхаванцы даведаліся, што агульнага ў нашых народаў, параўналі дзяржаўную сімволіку дзяржаў, спыніліся на асаблівай старонцы ў гісторыі нашых дзяржаў - Вялікай Айчыннай вайне 1941 -1945 гг., адказалі на пытанні віктарыны, пагледзелі відэаролік песні "Дзве сястры - Расія і Беларусь!" у выкананні Руслана Аляхно, Аляксея Гомана. Таксама прайшоў конкурс  малюнкаў на асфальце “Беларускія суседзі”. Сёння мы пераканаліся, што народы Беларусі і Расіі адзіныя. У нас адна гісторыя, нас аб'ядноўвае мова, культура, ідэі і развіваемся мы, дапамагаючы адзін аднаму  Чарговы анлайн-экскурс пазнаёміў рабят з мемарыяльным комплексам «Буйніцкае поле» і яшчэ раз нагадаў выхаванцам аб тых, хто, не шкадуючы жыцця, адстойваў свабоду і незалежнасць нашай Радзімы.

 

Не менш насычана прайшоў чарговы дзень у аздараўленчым лагеры "Юныя патрыёты". Рабяты здзейснілі гістарычны экскурс і даведаліся, як жылі нашы продкі, паглыбілі свае веды пра беларускія традыцыі. Таксама адказалі на пытанні анлайн-віктарыны “Наша спадчына”.

У рамках рэспубліканскай інфармацыйна-адукацыйнай акцыі "Беларусь супраць тытуню" старэйшыя выхаванцы лагера разпрацавалі плакаты "Пасіўнае курэнне". Сённяшні анлайн-экскурс пазнаёміў рабят з помнікам, прысвечаным савецкім воінам, партызанам і ахвярам фашызму в. Шымкі. Завяршыўся дзень працоўным дэсантам "Чысціня планеты ў нашых руках". Рабяты прыбралі смецце на тэрыторыі лагера, падгрэблі скошаную траву.

14 чэрвеня мерапрыемствы ў школьным аздараўленчым лагеры прайшлі пад агульнай назвай "Дзень бяспекі". З мэтах выяўлення ведаў дзяцей аб бяспецы, правілах паводзін у побыце і на вуліцы, уменні правільна паводзіць сябе ў экстрэмальнай сітуацыі, развіцця навыкаў бяспечных паводзін на дарозе з выхаванцамі былі праведзены разнастайныя мерапрыемствы. Праграма мерапрыемстваў была дастаткова насычанай: вучэбная эвакуацыя, віктарына, конкурсы, выкананне творчых заданняў. Былі праведзены інструктажы па пажарнай бяспецы, аб правілах аказання першай дапамогі. Кожны выхаванец атрымаў памяткі бяспекі.

13 чэрвеня выхаванцы аздараўленчага лагера трапілі ў “Краіну майстроў”. Наведаўшы школьны музей, дзеці  пазнаёміліся з гістарычным мінулым сваёй краіны, прадметамі побыту глыбокай даўніны. Падчас творчай майстэрні рабяты самі пабывалі ў ролі народных умельцаў і зрабілі цудоўныя вырабы з пацерак і паперы. На прыканцы дня дзеці развучылі новую беларускую гульню “Запляціся пляцень”

Цікава, насычана і пазнавальна прайшоў дзень у аздараўленчым лагеры пад назвай "Адзін дзень з ваеннага жыцця". Дзень пачаўся з інфармацыйнай хвілінкі, падчас якой дзеці пазнаёміліся са структурай узброеных сіл Беларусі, атрымалі ўяўленні аб кожным падраздзяленні дадзенай сістэмы, яе функцыях і выкананай дзейнасці.

Больш за ўсё рабяты чакалі спартыўную эстафету "Школа маладога байца", каб паказаць сваю шпаркасць, спрыт, вынослівасць і сілу. Усе перашкоды дзеці пераадолелі весела і з запалам. Каманда "Доблесць" заняла ганаровае першае месца. Падчас анлайн-экскурса дзеці пазнаёміліся яшчэ з адным мемарыяльным комплексам, які знаходзіцца ў Рагачове. Завяршыўся дзень конкурсам малюнкаў на асфальце "Зберажом мір"

9 чэрвеня дзень прайшоў пад дэвізам “Робім добрыя справы”. А карысных спраў было зроблена нямала. Рабяты сабралі смецце на тэрыторыі лагера, дапамаглі прынесці ваду і паліць агарод прыстарэлым жыхарам вёскі, палілі школьны кветнік, і, канешне, навялі парадак у парку ля помніка. Акрамя таго здзейснілі анлайн-экскурс на Азарыцкі мемарыяльны комплекс. Радуе тое, што рабяты саперыжываюць трагедыі, цікавяцца гісторыяй Вялікай Айчыннай вайны. Зацікавіў выхаванцаў і фільм “Шайба”, прагледзены ў рамках праекта “Глядзі і помні”. Завяршыўся дзень на гульнявой пляцоўцы.

свернуть

У перыяд летніх канікул у школе ажыццяўляе работу аздараўленчы лагер “Юныя патрыёты”

План работы аздараўленчага лагера з дзённым знаходжаннем дзяцей “Юныя патрыёты”

02.06.2023

 Дата

п/п

Мерапрыемствы

Час

Месца

Адказныя

Чацвер

01.06

Дзень абароны дзяцей

1

 

Лінейка адкрыцця лагернай змены

Інструктаж па тэхніцы бяспекі, апрацоўка плана эвакуацыі

Хвілінка здароўя «Асабовая гігіена  і прафілактыка каронавіруса»

9.35

 

 

Фае школы

Гульнявы

пакой

Дырэктар  лагера

Лазарэвіч М.К.

Педагог-арганізатар Набагез І. Г.

Выхавальнікі:

Камашыла С.А.

Ліс Ж.Ф.

 

2

Канцэртна-гульнявая праграма "Добры дзень, лета 2023!"

(У рамках рэспубліканскай акцыі             “ Час яскравых ідэй!)

10.00

Актавая зала

3

Анкетаванне "Каб у лагеры было цікава, трэба...”

11.00

Гульнявы

пакой

4.

Конкурс на лепшую назву атрада, дэвіз, песню. Афармленне атраднага вугалка.

Презентацыя і прыняцце законаў лагера.

11.30

Гульнявы

пакой

5

Мемарыяльны комплекс «Партызанам Палесся» Пінск – онлайн-экскурс (У рамках Года міру і стварэння).

12.30

Кабінет

інфарматыкі

6

Прагляд і абмеркаванне фільма «Пяць дзён» (У рамках праекта “Глядзі і помні”)

13.15

Кабінет

інфарматыкі

7

Конкурс малюнкаў “ Сусветны дзень абароны дзяцей”

14.45

Школьны

 двор

 

8

Гульнявая пляцоўка “ Гульні нашых продкаў”: беларуская народная гульня  – “Бульба”

 

15.30

15.45

Спартыўная

пляцоўка

Пятніца

02.06

Дзень юнага патрыёта

1

Хвілінка здароўя «Правілы гігіены для вачэй»

9.35

Гульнявы

пакой

Педагог-арганізатар Набагез І. Г.

Выхавальнікі:

Ждан.У.В.

Верамейка Л.М.

2

«За намі будучыня!» - круглы стол

10.00

Гульнявы

пакой

3

Экскурсія па маршруце

«Па сцяжынках землякоў –удзельнікаў і ахвяр Вялікай Айчынай вайны»

(У рамках Года міру і стварэння).

10.30

Тэрыторыя Кашалеўскага сельсавета

4

Мемарыяльны комплекс вязням гета. Баранавічы- онлайн-экскурс

(У рамках Года міру і стварэння).

12.30

Кабінет

інфарматыкі

5

Экалагічная віктарына “ Загадкавы свет жывёл”

13.45

Гульнявы пакой

6

Гульні на свежым паветры “ У здаровым целе здаровыя думкі!”

14.30

Гульнявая пляцоўка

7

Гульнявая пляцоўка “ Гульні нашых продкаў”:беларускія  народная гульня  – «Іванка»

15.15

Спартыўная

зала

Панядзелак

     05.06

Дзень прававых ведаў

 

1

Хвілінка здароўя «Гігіена ў хаце »

9.35

Гульнявы пакой

Педагог-арганізатар Набагез І. Г.

Выхавальнікі:

Камашыла С.А

Несцер Н.В.

2

Дыскусія «Калі свавольства становіцца правапарушэннем»

(У рамках рэспубліканскай акцыі “Правільнае лета”)

10.00

Гульнявы

пакой

3

Конкурс малюнкаў "Дзеці выбіраюць бяспеку", "Мая будучыня-бяспека працы маіх бацькоў!"

10.30

Гульнявы

пакой

4

Мемарыяльны комплекс «Здзітаўская абарона» Здзітава - онлайн-экскурс (У рамках Года міру і стварэння).

11.15

Кабінет

інфарматыкі

5

“Лета-час дзейнічаць. Ні дня без справы!” – мазгавы штурм (У рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта “Школа актыўнага грамадзяніна”

12.00

Спартыўная

пляцоўка

6

Анкетаванне "Я і закон"

13.45

Гульнявы пакой

7

Працоўны дэсант

«Чыстая планета – Зямля!”

14.15

Школьны

двор

8

“ Беларусь – спартыўная!”- юнацкая спартакіяда

15.00

Спартыўная

пляцоўка

 

Аўторак

06.06

Сімвалы Беларусі

1

Хвілінка здароўя «Меры бяспекі  жыцця дзяцей пры ўкусе кляшчом»

9.35

Гульнявы пакой

Педагог-арганізатар Набагез І. Г.

Выхавальнікі:

Ждан.У.В.

Лазарэвіч А.П.

2

Гадзіна зносін «Галоўныя чалавечыя каштоўнасці»

9.50

Гульнявы пакой

3

 “Мемарыяльныя комплексы Брэсцкай вобласці” - аукцыён ведаў

10.15

Гульнявы пакой

4

 «Сімволіка маёй краіны» - вусны часопіс

10.45

Кабінет

інфарматыкі

5

Мемарыяльны комплекс «Плошча Перамогі» Віцебск - онлайн-экскурс

(У рамках Года міру і стварэння).

11.15

Кабінет

інфарматыкі

6

Паход ў лес «Прыродныя сімвалы нашага краю»

11.45

Тэрыторыя аг. Кашалева

7

Камандная гульня «Жыццё без шкодных звычак» (У рамках рэспубліканскай інфармацыйна – адукацыйнай акцыі “ Беларусь супраць тытуню”)

13.45

Гульнявы пакой

8

Гульнявая пляцоўка “ Гульні нашых продкаў”:беларуская народная гульня  – «Каршун»

15.00

Школьны двор

Серада

07.06

Дзень здароўя і спорту

1

Хвілінка здароўя «Загартоўванне і знаходжанне на сонцы»

9.35

Гульнявы

пакой

Педагог-арганізатар Набагез І. Г.

Выхавальнікі:

Камашыла С.А.

Верамейка Л.М.

2

Сустрэча з урачом Кашалеўскай амбулаторыі (У рамках абласной акцыі “ Лета – на здароўе”)

Псіхалагічны  трэнінг «Давер»

 

10.00

Гульнявы

пакой

3

Cпартыўная гульня

"Малыя  Алімпійскія гульні"

11.00

Спартыўная

зала

4

 Мемарыяльны комплекс «Кацюша». Орша - онлайн-экскурс (У рамках Года міру і стварэння).

11.45

Кабінет

інфарматыкі

5

Інтэлектуальны турнір «Што? Дзе? Калі?»

12.00

Школьны

двор

6

Спартыўная квэст-гульня «Сцежка выпрабаванняў»

13.45

Школьны двор

7

Настольныя інтэлектуальныя гульні “ Розум – шлях у будучыню!”

14.30

Гульнявы пакой

8

Гульнявая пляцоўка “ Гульні нашых продкаў”:беларускія  народныя гульні  – «Сонца і месяц»

15.15

Спартыўная

зала

Чацвер

08.06

Дзень роднага краю

1

Хвілінка  здароўя «Правільная выправа як фундамент здароўя»

9.35

Гульнявы пакой

Педагог-арганізатар Набагез І. Г.

Выхавальнікі:

Лазарэвіч А.П.

Несцер Н.В.

2

Эканом – конкурс “ Як зберагчы ваду, электраэнергію ў нашым аграгарадку Кашалева”

9.50

Спартыўная

зала

3

Мемарыяльны комплекс "Прарыў". Паперына - онлайн-экскурс

(У рамках Года міру і стварэння).

10.30

Кабінет

інфарматыкі

4

Краязнаўчая гульня «Ведай і любі свой край!»

11.15

Гульнёвы пакой

5

Экскурсія па малой Радзіме «Мая чароўная кашалеўская зямля»

12.00

Мікрараён школы

6

Прэзентацыя «Адкуль  пайшлі назвы  вёсак малой Разімы»

13.45

Кабінет

інфарматыкі

7

Працоўны дэсант

«Няхай наша хата будзе чыстай

14.15

Школьны

двор

8

Дваровыя рухомыя гульні са спартыўным інвентаром

15.00

Спартыўная пляцоўка

Пятніца

09.06.

Дзень добрых спраў

1

Хвілінка здароўя «Як сачыць за сваімі зубамі»

9.35

Гульнявы

пакой

Педагог-арганізатар Набагез І. Г.

Выхавальнікі:

Ліс Ж.Ф.

Верамейка Л.М.

2

“Мемарыяльныя комплексы Віцебскай вобласці”- красворд

10.00

Гульнявы

пакой

3

Мемарыяльны комплекс на месцы Азарыцкага лагера смерці. Азарычы - онлайн-экскурс (У рамках Года міру і стварэння).

10.30

Кабінет

інфарматыкі

4

“Ці лёгка быць добрым”- эстафета карысных спраў

11.15

Аг.Кашалева

5

Гульні на свежым паветры “ Мы са спортам – сябрукі!”

12.00

Школьны

двор

6

Прагляд і абмеркаванне фільма “Шайба”. (У рамках праекта “Глядзі і помні”)

13.45

Кабінет

інфарматыкі

7

Навядзенне парадку ля помніка загінуўшым воінам –землякам (У рамках Года міру і стварэння

14.30

Аг. Кашалева

8

Гульнявая пляцоўка “ Гульні нашых продкаў”:беларускія  народныя гульні  – «Карагод»

15.15

Спартыўная

зала

Панядзелак

12.06

Адзін дзень з ваеннага жыцця

1

Хвілінка здароўя «Чысціня скуры»

9.35

Гульнявы

пакой

Педагог-арганізатар Набагез І. Г.

Выхавальнікі:

Ждан.У.В.

Камашыла С.А.

2

Інфармацыйная хвілінка

 “Беларуская армія – стань сапраўдным салдатам”

10.00

Гульнявы

пакой

3

Спартыўная эстафета "Школа маладога байца"

10.30

 

Спартыўная зала

4

Мемарыяльны комплекс Курган Славы. Рагачоў- онлайн-экскурс (У рамках Года міру і стварэння).

11.15

Кабінет

інфарматыкі

5

Конкурс чытачоў “Радкі, апаленыя вайною…”

12.00

Гульнявы пакой

6

“У свеце сучасных прафесій” – відэаэкскурс

12.30

Гульнявы пакой

6

Конкурс малюнкаў на асфальце           “ Зберажом мір на Зямлі!”

13.45

Гульнёвая пляцоўка

7

Відэагадзіна «Вясёлыя гісторыі ў часопісе Ералаш»

14.30

Кабінет

інфарматыкі

8

Гульнявая пляцоўка “ Гульні нашых продкаў”еларускія  народныя гульні  – «Засолы»

15.15

Школьны двор

Аўторак

13.06

У краіне майстроў

 

 

1

Хвілінка здароўя «Меры бяспекі пры шаленстве»

9.35

Гульнявы

пакой

Педагог-арганізатар Набагез І. Г.

Выхавальнікі:

Лазарэвіч А.П.

Несцер Н.В.

2

Майстэрня “ Чары з паперы і пластыку” ( вырабы з розных матэрыялаў)

10.00

Гульнявы

пакой

3

Экускурсія ў школьны музей             “ Нашы продкі майстравалі…”

10.45

Школьны музей

4

Майстар-клас “Нацыянальная цацка”

11.30

Гульнявы

пакой

5

Мемарыяльны комплекс Помнік воінам вызваліцелям. Гомель - онлайн-экскурс (У рамках Года міру і стварэння).

12.15

Кабінет

інфарматыкі

6

Акцыя "Мір, праца, лета…"

(У рамках абласной акцыі “ Лета – на здароўе”)

13.45

Школьны двор

7

“ Крочым ў краіну Фантастыкі” – майструем сваімі рукамі

14.30

Гульнявы пакой

8

Гульнявая пляцоўка “ Гульні нашых продкаў”:беларускія  народныя гульні  – «Запляціся, пляцень!»

15.15

Спартыўная

зала

Серада

14.06

Дзень бяспекі

1

Хвілінка здароўя «Здаровае харчаванне»

9.35

Гульнявы

пакой

Педагог-арганізатар Набагез І. Г.

Выхавальнікі:

Ліс Ж.Ф.

Верамейка Л.М.

2

Сустрэча з прадстаўнікамі Навагрудскага МНС , заняткі па правілах бяспекі (У рамках рэспубліканскай акцыі “Правільнае лета”)

10.00

Гульнявы

пакой

Школьны двор

3

Брэйн - рынг “Мемарыяльныя комплексы Гомельскай вобласці”

 

11.00

Гульнявы

пакой

4

Мемарыяльны ансамбль у гонар воінаў Беларускай пагранічнай акругі, якія загінулі ў першыя дні Вялікай Айчыннай вайны. Гродна - онлайн-экскурс (У рамках Года міру і стварэння).

 

11.30

      Кабінет

інфарматыкі

 

5

Працоўны дэсант “ Несці людзям радасць”

12.15

Тэрыторыя аг. Кашалева

6

Конкурс знатакоў «Раніцай, увечары і днём асцярожны будзь з агнём!»

12.45

Гульнявы

пакой

7

Прагляд і абмеркаванне фільма “Калі б не я”. (У рамках праекта “Глядзі і помні”)

13.45

Кабінет

інфарматыкі

8

Практыкум “Дарога дамоў. Небяспечныя з’явы”

15.30

Школьны двор

Чацвер

15.06

Хто шмат чытае - той шмат ведае

1

Хвілінка здароўя «Ёд і яго ўплыў на здароўе»

9.35

Гульнявы

пакой

Педагог-арганізатар Набагез І. Г.

Выхавальнікі:

Ждан.У.В.

Несцер Н.В.

2

Паход у Кашалеўскую сельскую бібліятэку

Да 140- годдзя нараджэння Янкі Маўра, 85- годдзя нараджэння Карызны

Літаратурная віктарына “ Вядомыя дзеячы Беларусі”

10.00

Аг. Кашалева

КСБ

3

Мемарыяльны комплекс Помнік камсамольцам-падпольшчыкам. Скідзель - онлайн-экскурс

(У рамках Года міру і стварэння).

11.30

Кабінет

інфарматыкі

4.

Віртуальнае падарожжа «Па старонках кнігі з галоўным героем»

12.15

Школьная бібліятэка

5

“ Вандроўка працягваецца” – конкурс малюнкаў

13.45

Гульнявы пакой

6

Рухомыя гульні “ Спорт. Кемлівасць. Вынослівасць!”

14.30

Школьны двор

7

Гульнявая пляцоўка “ Гульні нашых продкаў”:беларускія  народныя гульні  – «Прэла - гарэла»

15.15

Спартыўная

зала

Пятніца

16.06

Кола гісторыі

1

Хвілінка здароўя «Уплыў камп’ютараў і мабільных тэлефонаў  на арганізм чалавека»

9.35

 

 

Педагог-арганізатар Набагез І. Г.

Выхавальнікі:

Лазарэвіч А.П.

Ліс Ж.Ф.

2

Гістарычны экскурс «Як жылі нашы продкі»

10.00

 

3

Этнаграфічная віктарына “Наша спадчына”

10.30

 

4

Рухомыя гульні на свежым паветры

“ Лета – рух – здароўе!”

(У рамках абласной акцыі “Канікулы ў рытме ЗЛЖ”)

11.30

 

5

Мемарыяльны помнік, прысвечаны савецкім воінам, партызанам і ахвярам фашызму. Шымкі - онлайн-экскурс (У рамках Года міру і стварэння).

12.30

 

 

6

 “Што такое добра і  што такое дрэнна!” - мазгавы штурм

Распрацоўка плакатаў “ Пасіўнае курэнне” (У рамках рэспубліканскай інфармацыйна – адукацыйнай акцыі “ Беларусь супраць тытуню”)

13.45

 

7

Працоўны дэсант «Чысціня планеты ў нашых руках!»

14.15

 

 

8

Рухомыя  гульні на спартыўнай пляцоўцы “ Здаровая нацыя – беларусы!”

15.00

 

 

 

Панядзелак

19.06

Мы і нашы суседзі

1

Хвілінка здароўя “Розныя віды інфекцый”

9.35

Гульнявы

пакой

Педагог-арганізатар Набагез І. Г.

Выхавальнікі:

Камашыла С.А.

Верамейка Л.М.

2

“ Вялікія адкрыцці і дасягненні 21 стагоддзя” – відэаэкскурс

10.00

Гульнявы

пакой

3

Прагляд і абмеркаванне фільма пра СНД і саюзную дзяржаву “ Беларусь і Расія” (У рамках Года міру і стварэння).

10.30

Кабінет інфарматыкі

4

Віктарына “Мемарыяльныя комплексы Гродзенскай вобласці”

11.00

Гульнявы

пакой

5

Мемарыяльны комплекс «Буйніцкае поле» Буйнічы - онлайн-экскурс (У рамках Года міру і стварэння).

11.30

Кабінет

інфарматыкі

6

Конкурс чытачоў “ Гарады Беларусі”

12.15

Гульнявы пакой

7

Конкурс малюнкаў на асфальце           “ Беларускія суседзі”

13.30

Школья пляцоўка

8

Гульнявая пляцоўка “ Гульні нашых продкаў”:беларуская народныя гульні  – «Шуляк»

15.15

Спартыўная

зала

Аўторак

20.06

Дзень беларускай культуры

 

1

 

Хвілінка здароўя «Мой рост і вага. Значэнне фізічных практыкаванняў для здароўя»

9.35

 

 

Гульнявы

пакой

Педагог-арганізатар Набагез І. Г.

Выхавальнікі:

Ждан.У.В.

Несцер Н.В.

2

Хвілінка бяспекі “Правілы паводзін на вадаёмах”

10.00

Гульнявы

пакой

3

Мемарыял воінскай славы. Лудчыцы - онлайн-экскурс (У рамках Года міру і стварэння).

10.20

Кабінет інфарматыкі

4

 Інтэлектуальная гульня «Традыцыі беларускага народа».

10.50

Гульнявы

пакой

5

 Спартыўная гадзіна «Калейдаскоп беларускіх гульняў».

11.30

Школьны двор

6

Забаўляльная праграма «У пошуках кветкі шчасця».

12.15

Школьны двор

7

Прагляд і абмеркаванне фільма “«Бацька».”. (У рамках праекта “Глядзі і помні”)

13.30

Кабінет інфарматыкі

8

Гульнявая пляцоўка “ Гульні нашых продкаў”: беларуская народныя гульні  – «Міхасік»

 

15.15

Спартыўная зала

Серада

21.06

Мая рэспубліка

1

Хвілінка здароўя «Зяленая аптэка »

9.35

Гульнявы

пакой

Педагог-арганізатар Набагез І. Г.

Выхавальнікі:

Ліс Ж.Ф.

Камашыла С.А.

2

 Конкурс -віктарына па правілам пажарнай бяспекі “Схавалася небяспека”

10.00

Гульнявы

пакой

 

3

Мемарыяльны комплекс У гонар воінаў 1-га беларускага фронту і партызан. Сычкова - онлайн-экскурс (У рамках Года міру і стварэння).

10.30

Кабінет інфарматыкі

4

Экскурсія па сацыльных аб’ектах аг. Кашалева “Прафесіі маіх бацькоў”

 

11.00

Аг.Кашалева

5

“І смецце можа быць карысным” – круглы стол

12.20

Школьны

двор

6

Інфармацыйная гутарка з элементамі гульнявога трэнінга “Самакіраванне-гэта школа юнага лідэра!” (У рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта “Школа актыўнага грамадзяніна”

13.45

Гульнявы пакой

7

Спартыўнае спаборніцтва “  Рух – жыццё!”

14.30

Школьная пляцоўка

8

Гульнявая пляцоўка “ Гульні нашых продкаў”:беларуская  народная гульня  – «Лес, балота, возера»

15.15

Спартыўная

зала

Чацвер

22.06

Дзень смутку і памяці

1

Хвілінка здароўя “У краіне Вітамініі”

9.35

Гульнявы

пакой

Педагог-арганізатар Набагез І. Г.

Выхавальнікі:

Верамейка Л.М.

Несцер Н.В.

2

 

Часопіс-прэзентацыя “Вялікая Айчынная вайна. Радкі ваенных гадоў».

10.00

Гульнявы

пакой

3

“Мемарыяльныя комплексы Магілёўскай вобласці”- конкурс знатакоў

10.45

Гульнявы

пакой

 

4

Мемарыяльны комплекс Архітэктурна-скульптурны комплекс "Мінск - горад-герой". Мінск - онлайн-экскурс (У рамках Года міру і стварэння).

11.30

Гульнявы

пакой

5

Спартыўная эстафета "Школа маладога байца"

12.15

Школьная пляцоўка

6

Прагляд і абмеркаванне фільма «Ванька-адмірал» (У рамках праекта “Глядзі і помні”)

13.30

Кабінет інфарматыкі

7

Гульнявая пляцоўка “ Гульні нашых продкаў”: беларуская  народная гульня “Каноплі”

15.15

Спартыўная зала

Пятніца

23.06

Дзень юнага краяведа

1

Хвілінка здароўя «Першая дапамога пры парэзах»

9.00

Гульнявы

пакой

Педагог-арганізатар Набагез І. Г.

Выхавальнікі:

Ждан.У.В.

Лазарэвіч А.П.

2

Экскурсія ў г. Ліда, наведванне ОАО  "Лідскія харчовыя канцэнтраты", цэнтр бяспекі МЧС

(У рамках рэспубліканскай акцыі             “ Час яскравых ідэй!)

 

9.15

Г. Ліда

3

Мемарыяльны комплекс «Трасцянец». Вялікі Трасцянец - онлайн-экскурс (У рамках Года міру і стварэння).

 

13.15

Кабінет інфарматыкі

 

4

“ Чырвоная Кніга Беларусі” – агляд кніг ў школьнай бібліятэцы

 

13.45

Школьная бібліятэка

5

Спаборніцтвы па тэнісу

14.30

Спартыўная зала

6

Гульнёвая пляцоўка “ Гульні нашых продкаў”:

Беларускія  народныя гульні  – «Пярсцёнак»

15.15

Спартыўная

зала

Панядзелак

26.06

Мы – будучае Беларусі

1

Хвілінка здароўя «Рэжым дня на канікулах»

 

9.35

Гульнёвы

пакой

Педагог-арганізатар Набагез І. Г.

Выхавальнікі:

Ліс Ж.Ф.

Несцер Н.В.

2

Музычная гадзіна Калі ўсім  весела”.

 

10.00

Гульнёвы

пакой

3

Мемарыяльны комплекс «Востраў Зыслаў». Загалле - онлайн-экскурс

(У рамках Года міру і стварэння).

 

10.30

Кабінет інфарматыкі

4

Гульнявая праграма “ З дабрынёй па жыцці”, сумесна з Кашалеўскім СДК

11.00

Кашалеўскі СДК

5

Канцэртная праграма “ Мы – будучае краіны!”

 

12.00

Школьны

двор

6

Афармленне лістоў – пажаданняў

“ Жадаю табе…”

 

13.45

Гульнёвы пакой

7

Конкурс малюнкаў на асфальце          

“Тэрыторыя лагера – тэрыторыя здароўя ”

 

14.30

Гульнёвая пляцоўка

 

8

Урачыстае закрыццё лагера

15.15

Фае школы

 

свернуть