КАЛІ ТЫ ТРАПІЎ У ЦЯЖКУЮ ЖЫЦЦЁВУЮ СІТУАЦЫЮ

Калі ты трапіў у цяжкую жыццёвую сітуацыю, то ўспомні, што тупіковых сітуацый не бывае. Заўсёды ёсць выйсце, трэба толькі яго знайсці.

Парада № 1.Трапіў у цяжкую сітуацыю, не ўпадай у паніку або дэпрэсію. Пастарайся прааналізаваць сваё становішча з максімальнай выразнасцю.

Парада №2. Падумай, з кім бы ты мог адкрыта пагаварыць аб сваім становішчы.

Парада №3. Не заставайся са сваім болем адзін на адзін.

Парада №4. Пастарайся звярнуцца да дарослага чалавека, у якога жыццёвы вопыт большы, чым  твой, які можа табе рэальна аказаць дапамогу. Вельмі добра, калі гэта будуць твае бацькі або школьны псіхолаг, або настаўнік,  якому ты можаш давяраць.

Парада № 5. Вер, што ты зможаш выправіць становішча, галоўнае - нічога не бойся. Страх - гэта не твой спадарожнік і сябар. Хай страх сябруе з адзіночкамі. А ты не адзін! Калі ты папрасіў дапамогі, то, значыць, табе заўсёды дапамогуць.

 

Што неабходна зрабіць, калі адзін знаходзіцца ў крызісным стане:

1. Расказаць аб сваіх падазрэннях старэйшым (педагогам, бацькам).

2. Пагаварыць з чалавекам аб яго перажываннях.

3. Параіць звярнуцца за дапамогай да псіхолага.

4. Калі чалавек не можа патэлефанаваць у службу экстранай дапамогі, трэба патэлефанаваць туды самому з мэтай атрымання рэкамендацый у кансультанта.

 

Памятай!

Жыццё ўсяго адно!