ШАГ

23.03.2023

23.03.2023г. для вучняў 8-9 класаў прайшлі мерапрыемствы інфармацыйна-адукацыйнага праекта “Школа актыўнага грамадзяніна” па тэме “Гонар за Беларусь. Камфорт  і ўтульнасць (развіццё і ўдасканальванне будаўніча-прамысловага комплексу, жыллёвага будаўніцтва, рэалізацыя дзяржаўнай палітыкі ў жыллёва - камунальнай гаспадарцы).

ШАГ 1. “Мы даведваемся”.

Класны кіраўнік 8 класа Лазарэвіч М.К. пазнаёміла вучняў са зместам інфармацыйных блокаў:

Будаўніча-прамысловы комплекс – драйвер  эканамічнага росту нашай краіны”;

Развіццё жыллёвага будаўніцтва ў Беларусі”;

“Сістэма жыллёва- камунальнай гаспадаркі – для ўсіх і для кожнага”

ШАГ 2. “Мы разважаем”.

З дзецьмі прайшло абмеркаванне інфармацыі, атрыманай у ШАГу 1.

У цэнтры ўвагі дыскусіі па першаму пытанню былі: будаўніча-прамысловы комплекс, сучасныя будаўнічыя матэрыялы, цыфравізацыя будаўнічай галіны, павышэнне статуса рабочых  прафесій, падрыхтоўка спецыялістаў для будаўнічай галіны.

У цэнтры ўвагі дыскусіі  па другому пытанню былі: сацыяльная і жыллёвая палітыка,   гарады-спадарожнікі, якаснае і даступнае жыллё, архітэктура населеных пунктаў, будаўніцтва сацыяльных аб’ектаў.

Пры абмеркаванні трэцяга пытання ўвага была звернута на асноўныя накірункі дзяржаўнай жыллёвай палітыкі, павышэнне граматнасці ў сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі, граматныя і адказныя адносіны ўласнікаў жылых памяшканняў да іх эксплуатацыі, актыўную жыццёвую пазіцыю

Абмеркаванне з вучнямі асноўных пытанняў па блоках адбылося пры ўдзеле   дэпутата Кашалеўскага выканаўчага камітэта Станкевіч А.М.

ШАГ 3. “Мы дзейнічаем”.

 Пры падвядзенні вынікаў школьнікі падкрэслілі  актуальнасць тэмы сённяшняй размовы і падзяліліся сваім  вопытам па энерга і вадазберажэнні ў школе і дома.

  У рамках даннага этапа штодзённа праводзіцца акцыя “Выходзячы, тушыце святло”, штогод прымаецца ўдзел у даследчым праекце па эканоміі і беражлівасці “Энергамарафон”.

фотагалерэя