«Аб чым звоняць званы Хатыні»

22.03.2023

Вучні і настаўнікі Кашалеўскай базавай школы, актывісты БРПО, грамадскасць аг. Кашалева прынялі ўдзел у мітынгу ў памяць трагедыі Хатыні «Аб чым звоняць званы Хатыні».  На мітынгу прысутнічала начальнік аддзела ідэалогіі і па справах моладзі Навагрудскага райвыканкама Жышко Н.М.

Мітынг прайшоў пад лозунгам «Хатынская трагедыя вачыма нашчадкаў» ля помніка воінам – землякам, загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны.

У бягучым годзе спаўняецца 80 гадоў з дня трагедыі вёскі Хатынь. У сучасным свеце няма чалавека, які б не ведаў і не чуў слова «Хатынь». Назва невялікай беларускай вёскі стала сімвалам трагедыі народа Беларусі ў час Вялікай Айчыннай вайны. 

Хатынь – сімвал вечнай памяці і смутку беларускага народа!

фотагалерэя