14.03.2023г. у ўстанове адукацыі адбылася сустрэча з начальнікам ІСН Навагрудскага РАУС Багданенка А.В.

14.03.2023

14.03.2023г. у ўстанове адукацыі адбылася сустрэча з начальнікам ІСН Навагрудскага РАУС Багданенка А. В., які папярэдзіў вучняў аб недапушчальнасці ўдзелу непаўналетніх у несанкцыяніраваных масавых мерапрыемствах, настойліва рэкамендаваў звяртаць увагу на тое, чым яны цікавяцца ў сацыяльных сетках і папярэдзіў што “лайкі” і “рэпосты” адслежваюцца праваахоўнымі арганамі. У якасці прыкладу ўдзелу непаўналетніх у масавай процівапраўнай акцыі  прывёў процівапраўную дзейнасць субкультуры ЧВК “Рэдан”, члены якой заклікаюць непаўналетніх да ўдзелу ў масавых бойках. Напомніў аб мерах адказнасці за процівапраўныя дзеянні.