Умовы прыёма ў 1 клас

Арганізацыя прыёму ў першы клас дзяржаўнай установы адукацыі

“Кашалеўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-базавая школа”

 

Прыём дакументаў у першы клас ДУА "Кашалеўскі ВПК дзіцячы сад-базавая школа" ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі;

Палажэння аб установе агульнай сярэдняй адукацыі.

 

Да ведама бацькоў у першы клас залічваюцца:

- дзеці, якім на 1 верасня бягучага года споўнілася 6 і больш гадоў;

- па жаданні аднаго з законных прадстаўнікоў дзіцяці дапускаецца прыём у 1 клас дзіцяці, якому 6 гадоў споўніцца ў перыяд з 01.09 па 30.09.2022.

Прыём дакументаў у 1 клас праводзіцца з 12 чэрвеня 2022 г. па 15 жніўня 2022 г., на вольныя месцы да 28 жніўня 2022г.

Прыём дакументаў у 1 клас праводзіцца

з 12 чэрвеня 2022 г. па 15 жніўня 2022 г.

ДЛЯ ДЗЯЦЕЙ, ЯКІЯ ПАСТАЯННА ПРАЖЫВАЮЦЬ (ЗАРЭГІСТРАВАНЫХ) У МІКРАРАЁНЕ

Прыём дакументаў у першы клас ад законных прадстаўнікоў дзяцей, якія пастаянна пражываюць (зарэгістраваныя) на тэрыторыі мікрараёна, замацаванага рашэннем Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта ад 15.02.2018 № 111 за ДУА “Кашалеўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-базавая школа” праводзіцца

Панядзелак, серада, пятніца-8.00-13.00

Аўторак, чацвер-15.00-20.00

Першая і трэцяя субота-8.00-13.00

Пералік дакументаў,

неабходных для прадастаўлення ў прыёмную камісію

(для зарэгістраваных на тэрыторыі мікрараёна):

заява на імя дырэктара аднаго з законных прадстаўнікоў дзіцяці (запаўняецца пры падачы дакументаў);

пасведчанне аб нараджэнні;

пашпарт аднаго з бацькоў;

медыцынская даведка з заключэннем медыцынскай камісіі аб функцыянальнай сталасці дзіцяці;

заключэнне Цкрнір аб праграме навучання (пры яго наяўнасці).

ДЛЯ ТЫХ, ХТО ПАСТАЯННА НЕ ПРАЖЫВАЕ

(НЕ ЗАРЭГІСТРАВАНЫ) У МІКРАРАЁНЕ І ПРЭТЭНДУЕ НА СВАБОДНЫЯ МЕСЦЫ

Дзеці, якія пастаянна не пражываюць (не зарэгістраваны) на тэрыторыі мікрараёна, замацаванага за ДУА “Кашалеўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-базавая школа”, могуць прэтэндаваць на свабодныя месцы пры ўмове іх наяўнасці.

У такім выпадку законныя прадстаўнікі павінны падаць заяву

з 12 чэрвеня па 15 жніўня ў рамках асабістага прыёму дырэктара

аўторак, чацвер 8.00 да 13.00 (1 паверх, кабінет дырэктара)

Разгляд заяў і прыём дакументаў ад законных прадстаўнікоў, дзеці якіх прэтэндуюць на вольныя месцы, арганізоўваецца ў перыяд з 16 па 28 жніўня ў парадку чарговасці падачы заяў.

Пералік дакументаў:

пасведчанне аб нараджэнні;

медыцынская даведка з заключэннем медыцынскай камісіі аб функцыянальнай сталасці дзіцяці;

заключэнне Цкрнір аб праграме навучання (пры яго наяўнасці)

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць:

па тэлефонах: 801597 42529, 801597 42520

на сайце:https://koschelevo.yonovogrudok.by