Умовы прыёму ў дзіцячы сад

Залічэнне дзяцей вядзецца дырэктарам дзіцячага сада - базавай школы пры наяўнасці наступных дакументаў:

  • заявы законнага прадстаўніка выхаванца;
  • накіравання ў дзяржаўную ўстанову адукацыі для засваення зместу адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі, адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі, адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі для асоб з інтэлектуальнай недастатковасцю, выдадзенага мясцовым выканаўчым і распарадчым органам па месцы знаходжання дзяржаўнай установы дашкольнай адукацыі;
  • медыцынскай даведкі аб стане здароўя;
  • заключэння ўрачэбна-кансультацыйнай камісіі (для санаторных яслей-садоў, санаторных дзіцячых садоў, санаторных груп);
  • заключэння дзяржаўнага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі (для спецыяльных груп, груп інтэграванага навучання і выхавання).

 

Дакументы для атрымання льготы на зніжэнне аплаты за харчаванне:

- на 100% вызваленне ад аплаты для дзяцей-інвалідаў: ксеракопія пасведчання інваліда.

- на 50% для шматдзетных сем'яў: ксеракопія пасведчання шматдзетнай сям'і, даведка аб складзе сям'і.