Арганізацыя харчавання

 На падставе пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 27 сакавіка 2014 г. № 266, якім унесены змяненні ў пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29 лютага 2008 г. № 307 “Аб памеры і парадку збірання платы за харчаванне дзяцей, якія атрымліваюць дашкольную адукацыю, спецыяльную адукацыю на ўзроўні дашкольнай адукацыі”.

Устаноўлена, што плата бацькоў (законных прадстаўнікоў) за харчаванне дзяцей, якія атрымліваюць дашкольную адукацыю складае 100 працэнтаў ад дзеючых грашовых норм выдаткаў на харчаванне ў дзень на аднаго выхаванца ў залежнасці ад узросту дзяцей, віду і рэжыму работы дашкольнай установы.

Таксама вызначана, што памер платы зніжаецца:

на 30 працэнтаў для сем’яў, якія маюць двух дзяцей, якія атрымліваюць дашкольную адукацыю, спецыяльную адукацыю на ўзроўні дашкольнай адукацыі;

Для зніжэння платы за харчаванне дзяцей бацькі (законныя прадстаўнікі) прадстаўляюць кіраўніку ўстановы дашкольнай адукацыі даведку аб тым, што дзіця з’яўляецца навучэнцам, – для сем’яў, у якіх выхоўваюцца двое дзяцей, якія атрымліваюць дашкольную адукацыю, спецыяльную адукацыю на ўзроўні дашкольнай адукацыі;

даведка аб месцы жыхарства і складзе сям'і.

на 50 працэнтаў:

для сем’яў, якія маюць трох і больш дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў;

для сем’яў, якія пражываюць на тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання ў зоне наступнага адсялення, у зоне з правам на адсяленне і ў зоне пражывання з перыядычным радыяцыйным кантролем;

для апекуноў, прыёмных бацькоў, бацькоў-выхавальнікаў дзіцячых дамоў сямейнага тыпу, дзіцячых вёсак (гарадкоў).

Для зніжэння платы за харчаванне дзяцей бацькі (законныя прадстаўнікі) прадстаўляюць кіраўніку ўстановы дашкольнай адукацыі:

пасведчанне шматдзетнай сям’і - для сем’яў, у якіх выхоўваюцца трое і больш дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў;

пасведчанне на права прадстаўлення інтарэсаў падапечнага;

даведка аб месцы жыхарства і складзе сям’і.

Аплата харчавання дзяцей у дашкольных установах ажыццяўляецца бацькамі (законнымі прадстаўнікамі) штомесяц не пазней за 25-га чысла бягучага месяца.

Грашовыя нормы расходаў на харчаванне - 4.24 руб

Аб нормах харчавання і грашовых нормах расходаў на харчаванне (змены ад 1 лютага 2021 г. № 61)