Экскурсія

30 снежня вучні ўстановы адукацыі здзейснілі экскурсію у Карэліцкі этнаграфічны музей.

Для школьнікаў музейныя работнікі прачыталі лекцыю па гісторыі роднага краю.

Сярод экспанатаў вучняў зацікавілі экспанаты, знойдзеныя на раскопках вёсак Ярэмічы і Варонча, школьнікі даведаліся аб гісторыі края ў Сярэднія вякі. У музеі рабяты ўбачылі археалагічныя знаходкі з раскопак у Міры і Мірскім замку, клад медных манет 18 веку, рукапісныя кнігі 18-19 вякоў.

Далей пазнаёміліся з экспазіцыяй, якая расказвае пра быт беларускіх сялян 19-20 вякоў. Вучні даведаліся, як жылі сяляне 100 гадоў таму.

Пабачылі куточак музея, адведзены работам вядомых мастакоў Карэліччыны. Сярод іх, напрыклад, вучні ўбачылі карціны Аляксея Будзейка, Канстанціна Качана, Паўла Абадзінскага. 

Значны раздзел музея прысвечаны падзеям Другой сусветнай вайны. Рабяты змаглі ўбачыць дакументы часоў акупацыі, фотаздымкі загінуўшых жыхароў раёна, даведацца аб трагедыі спаленых вёсак на Карэліччыне.

Зацікавілі рабят вітрына, прысвечаная дзейнасці Мірскага камсамольскага падполля, якое ўзначальваў Іван Мацко, шматлікія фотаздымкі і дакументы, якія распавядаюць аб дзейнасці партызанскіх атрадаў і брыгад на тэрыторыі раёна, аб вызваленні Карэліччыны ад нямецка – фашысцкай акупацыі.

Акрамя экскурсіі па самому музею, вучні наведалі перасоўную выставу, прысвечаную светкаванню Новага года і Раства.

Экскурсія атрымалася пазнавальнай, цікавай і змястоўнай.

«Па святых месцах роднай зямлі» 

Першыя ўражанні, атрыманыя ў раннім дзяцінстве - і гэта пацверджана як пісаннямі святых айцоў, так і дактарамі і псіхолагамі, - назаўжды застаюцца ў душы чалавека і абавязкова адбіваюцца на ўсё яго жыццё. Таму так важна правільнае выхаванне - у сям'і, дзіцячым садзе, школе. Добрыя словы, святыя вобразы, мудрыя казкі, гарманічная музыка — усё гэта пазітыўна адбіваецца на душы дзіцяці. Але не заўсёды мы задумваліся, што прысутнасць у храме дазваляе дзецям дакрануцца да гэтага цуду, да ласкі, выхоўвае іх святымі пачуццямі. Таму задуманае ўдалося ажыццявіць з блаславення і падтрымкі Айца Аляксандра, настаяцеля Храма іконы Божай Маці «Неспадзяваная Радасць» горада Навагрудка.

Выхаванцы аздараўленчага лагера « Вандроўнікі» Кашалеўскай базавай школы, што знаходзіцца ў Навагрудскім раёне Гродзенскай вобласці, у пачатку лагернай змены адправіліся ў паездку ў Свята-Елісееўскі Лаўрышаўскі мужчынскі манастыр. Усе хацелі больш даведацца пра гісторыю стварэння манастыра, культуры і побыт манахаў, пазнаёміцца з сучасным выглядам храмаў. Тым больш, што Свята-Елісееўскі Лаўрышаўскі манастыр з'яўляецца адным з самых старажытных манастыроў Беларусі. А першае згадванне аб гэтым манастыры адносіцца да 1225 года. Па сведчанні царкоўных кніг, называўся ён тады "Прачыстай Маці Божай Лаўрышаў манастыр". Заснаваў яго сын літоўскага князя Елісей з блаславення біскупа Лаўрэнція Тураўскага. Прайшлі стагоддзя, і час захаваў для нас, сучаснікаў, гэты унікальны помнік праваслаўя. Па прыбыцці ў манастыр мы адправіліся ў трапезную, у якой нас пакармілі смачным абедам. Мы даведаліся аб тым, як харчуюцца жыхары манастыра. Пасля нас чакала аглядная экскурсія па тэрыторыі манастыра.Начало формы За адведзены нам час мы паспелі пакланіцца нябожчыку старцу Серафіму. Уразілі нас і капліцы, тым больш, нам паведамілі, што менавіта колькасць іх па ўсёй тэрыторыі манастыра будзе 33- па ліку гадоў зямнога жыцця Хрыста Збавіцеля.

На зваротным шляху мы заехалі на канал, які знаходзіцца ў вёсцы Мотча пад Навагрудкам. Яго асвяцілі 2 лістапада 2008 года ў гонар Мікалая Цудатворца. Мясцовыя жыхары кажуць, што раней на гары быў праваслаўны храм. Яго знеслі, і з тых часоў з гары стала біць крынічка. З розных месцаў прыязджаюць сюды, каб акунуцца, набраць крышталёва чыстай вадзіцы, якая доўга не псуецца. Гэты крыніца называцца цудатворнай, многія людзі лечацца ёю. Сюды прыходзяць і прыязджаюць людзі з усіх куткоў Беларусі і суседніх краін, каб напоўніць сябе сілай прыроды і адчуць Боскую ласку. Вось і мы па дарожцы, якая вядзе да самой крыніцы, пайшлі па гаючай вадзіцы. Вада настолькі ледзяная, што, здавалася, што рукі вось-вось перастануць слухацца і бутэлька выпадзе.

Яшчэ некаторы час мы палюбаваліся прыгажосцю гэтага святога месца. Дарэчы, у 2019 годзе тут па прапанове Міністэрства прыроды і аховы навакольнага асяроддзя прыродных рэсурсаў устаноўлена скульптура Святога Матфея. На таблічцы напісана: «Мацей узняў посах у зямлю, з яго вырасла дрэва, а з падножжа гэтага дрэва забіла крыніца». Вельмі ўражвае!!!

 Цікавая, пазнавальная паездка дала магчымасць выхаванцам аздараўленчага лагера крыху пераглядзець сваё разуменне свету.Яны больш пазнаёміліся з праваслаўнай культурай.

На душы святлей. Дзякуй усім і слава Богу.

А наша вандроўка па святых мясцах роднай зямельцы не скончылася…

Наперадзе яшчэ летнія месяцы падарожжаў, адкрыццяў,новых захапленняў.

“Мы падарожнічаем па свеце, каб знайсці прыгажосць; мы павінны захоўваць яе ў сабе, інакш яна нам не адкрыецца“ - Уолдо Эмерсан