Акцыя "Дапамагаць – значыць быць шчаслівым"

Раённая валанцёрская акцыя "Дапамагаць – значыць быць шчаслівым"

І ў летні перыяд работа цімураўцаў застаецца актыўнаў. Валанцерскі атрад прыняў ўдзел ва добраўпарадкаванні помнікаў воінам, загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны в. Каменка і в. Кашалева. Навучэнцы прыбралі газон ад смецця, падрыхлілі клумбы, прыбралі каля помнікаў. Дзякуючы дружнай і згуртаванай рабоце наведзены парадак. Добраўпарадкаванне помнікаў – гэта даніна мужнасці і стойкасці пакаленням, якія прайшлі вайну, клопат аб будучым нашага народа.

Валанцёры аказалі дапамогу пажылой жыхарцы аграгарадка, былой работніцы школы Віршыч В.Н. Хлопцы дапамаглі прывесці ў парадак кветнік і садовыя дарожкі пенсіянеркі.

Не засталіся без увагі і ветэраны педагагічнай працы - Навагран Я.С. і Бандзюкевіч Н.Я. Валанцеры дапамаглі з праполкай клумб, падмялі дарожкі, палілі кветнікі.

Прымаюць валанцёры актыўны ўдзел у рабоце і па добраўпарадкаванню школьнай тэрыторыі.