Акцыя, прысвечаная Дню памяці і смутку па спаленых фашыстамі вёсках Беларусі

18 сакавіка пад час акцыі, прысвечанай Дню памяці і смутку па спаленых фашыстамі вёсках Беларусі, валанцёры ўстановы адукацыі навялі парадак ля помніка воіну – вызваліцелю ў аграгарадку Кашалева.

17 сакавіка пад час акцыі, прысвечанай Дню памяці і смутку па спаленых фашыстамі вёсках Беларусі, валанцёры ўстановы адукацыі навялі парадак ля помніка воіну – вызваліцелю ў в. Каменка.

 

16 сакавіка ў ДУА “Кашалеўскім ВПК дзіцячы сад - базавая школа” стартавала акцыя, прысвечаная Дню памяці і смутку па спаленых фашыстамі вёсках Беларусі. У в. Каменка, размешчанай на тэрыторыі Кашалеўскага сельскай выканаўчага камітэта, фашыстамі спалена 23 сядзібы. Валанцёры школы навялі парадак каля месца захавання партызана Рахмана Іосіфа Іванавіча, размешчанага на грамадзянскіх могілках в.Каменка, і ўшанавалі памяць закатаванага фашыстамі партызана хвілінай маўчання.