Члены БРСМ Кашалеўскай базавай школы сумесна са старшынёй Кашалеўскага сельвыканкама і работнікамі шошты павіншавалі Раманюк Галіну Мікалаеўну

25.04.2024

25.04.2024г. члены БРСМ Кашалеўскай базавай школы сумесна са старшынёй Кашалеўскага сельвыканкама і работнікамі пошты павіншавалі Раманюк Галіну Мікалаеўну, малалетняга вязня вайны, з надыходзячым Днём Перамогі, пажадалі моцнага здароўя, асабістага шчасця, мірнага неба. Рабяты ўручылі Галіне Мікалаеўне кветкі, а работнікі пошты – грашовы падарунак.