15 красавіка  2024 года ў Кашалеўскай  базавай школе прайшло пасяджанне метадычнага аб'яднання настаўнікаў-прадметнікаў "Пошук".

15.04.2024

15 красавіка  2024 года ў Кашалеўскай  базавай школе прайшло пасяджанне метадычнага аб'яднання настаўнікаў-прадметнікаў "Пошук". Удзельнікі пасяджання разглядзелі тэму “Інфармацыйная культура і медыякампетэнтнасць настаўніка як сродак фарміравання маўленчай, моўнай, камунікатыўнай і лінгвакультуралагічнай кампетэнцый вучняў.

Настаўнікам рускай мовы і літаратуры – Санько М.А, быў раскрыты блок пытанняў на тэму “Медыяадукацыя і медыякампетэнтнасць як важныя кампаненты  сучаснай педагогікі і адукацыйнага працэсу.”

Станкевіч А.М., настаўнік беларускай мовы і літаратуры, пазнаёміла з актуальным пытаннем сучаснай школы: “Медыяграматнасць як неад'емны фактар развіцця метадалагічнай культуры вучняў.”

Настаўнік гісторыі  - Лакіза А.Л., абмеркаваў пытанне “Выкарыстанне медыяадукацыйнага падыходу ў вучэбнай і пазаўрочнай дзейнасці.”