Сустрэча з інспектарам прафілактыкі Навагрудскага РАУС

12.04.2024

12.04.2024г.  у рамках рэспубліканскай акцыі "Дом без гвалту" з бацьками Кашалеўскай базавай школы  правёў сустрэчу інспектар прафілактыкі Навагрудскага РАУС падпалкоўнік міліцыі Чак Максім Мікалаевіч. Максім Мікалаевіч расказаў бацькам аб тым, якія меры прымаюцца да асоб, якія дапускаюць фізічны або псіхічны насілле ў адносінах да сваіх сваякоў, а таксама аб тым, што рабіць, калі адчулі пагрозу сваім жыццю або здароўю. Таксама Чак М.М. нагадаў аб недапушчальнасці парушэння антыэкстрэмісцкага заканадаўства і адказнасці і наступстваў за ужыванне і распаўсюджванне наркатычных сродкаў.