Сустрэча з дзіцячым пісьменнікам Валерыем Квілорыя ў нас у школе!

11.04.2024

11 красавіка ў Кашалеўскую базавую школу прыехаў дзіцячы пісьменнік Валерый Квілорыя, лаўрэат мноства літаратурных прэмій і ўладальнік дыпломаў – аўтар цікавых казак і захапляльных аповесцей. На сустрэчу з пісьменнікам прыйшлі вучні 1 - 6 класаў.  Цікавы пісьменнік і выдатны апавядальнік у адной асобе - Валерый Тамазавіч свой выступ пачаў з расказа  вясёлых гісторый, з якімі пазнаёміў дзіцячую аўдыторыю пры дапамозе прэзентацыі. А потым з задавальненнем адказаў на пытанні залы. Валерый Тамазавіч прывёз шмат сваіх кніг, якія напрыканцы сустрэчы падпісаў усім, хто іх набыў.